Вучыўся ў школе малявання Я. Кругера (1908—1911) ў Мінску, Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях у Маскве (1918—1920). 3 1920 года загадчык аддзела выяўленчага мастацтва Галоўпалітасветы Беларусі, сакратар аб’яднання мастакоў Беларусі (з 1924), Усебеларускага аб’яднання мастакоў (1927—1930). Выкладаў маляванне ў школах, мастацкіх студыях і гуртках (1920—1939). Адзін з ініцыятараў і арганізатараў Мінскай гарадской мастацкай выстаўкі (1921).
Ярмоленка Г. М.Станю́та Міхаіл Пятровіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 684. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.