Нарадзіўся ў Мінску ў мяшчанскайяўрэйскай сям’і рамесніка Мордуха Хаімавіча Кругера і яго жонкі Роды, у якой акрамя яго было яшчэ пяцёра дзяцей[4]. Вучыўся ў мясцовым хедары і рамесным вучылішчы. Займаўся ў рысавальнай школеМікалая Мурашкі(руск.) (бел. ў Кіеве (1883—1886)[5]. Пасля заканчэння з адзнакай рысавальнай школы Кругер спрабуе паступіць у Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў, але яго як яўрэя не прынялі, спаслаліся на адсутнасць у яго праў на жыхарства ў Пецярбургу, мастак вымушаны вярнуцца ў Мінск[4].
У час Першай сусветнай вайны сям’я Кругераў была эвакуіравана ў Казань, дзе яна застаецца доўгі час. Якаў займаецца галоўным чынам выкладчыцкай працай[4].
Карціны Кругера вызначаюцца дакладнасцю характарыстыкі, псіхалагічнай глыбінёй вобразаў[5]. У ранніх партрэтах асноўная ўвага нададзена рысунку, у той час як жывапіс сухаваты, агульны каларыт — залацісты[8]. Працаваў пераважна ў жанры партрэта: «Дзяўчынка ў чырвоным» (1890-я), «Аўтапартрэт у малінавым бераце» (1889), партрэты брата (1896), скрыпача Іегуды Жухавіцкага (1897), Якуба Коласа (1923), Янкі Купалы (1923). Сярод іншых работ: «На суд прафесара» (1900), «Пагром» (Каля 1905), «Паштальён» (1907), «Дзіцячая калонія» (1930), «Кавальскі цэх» (1937) і іншыя[5].
У 1900—1910-я гады Кругер стварае серыю карцін, якія адлюстроўваюць сцэны яўрэйскага побыту: «Хедар», «Яўрэйскі духоўны суд», «Перапісчык Торы», «За малітвай», «Талмудыст», «Яўрэй, які моліцца», «Каўказскі яўрэй», «Яўрэй з куфлем» і інш. У 1915 годзе Кругер стварыў серыю карцін «Яўрэйскія абрады» (не захавалася). Напісаная па слядах рэвалюцыйных падзей карціна «Пагром» была знішчана паліцыяй[8].
Кругер напісаў шэраг партрэтаў пісьменнікаў, паэтаў, навуковых, палітычных і грамадскіх дзеячаў Беларусі, якія вызначаюцца інтымнасцю і дэмакратызмам вобразаў: Якуба Коласа, Янкі Купалы, Змітрака Бядулі, Саламона Міхоэлса і іншых[4].
↑ абвгдеёКругер Янкель Мордухович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 335. — 737 с.
Якаў Кругер. Постскрыптум. Новыя матэрыялы аб жыцці і творчасці мастака / Н. М. Усава // Музей XXI стагоддзя: актуальныя праблемы дзейнасці : навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 65-годдзю з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, 9―11 лістапада 2004 года, Мінск. ― Мінск, 2008. (1Н//110981(039))
Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.
Ярмоленка Г. М.Кру́гер Янкель Мордухавіч (Якаў Маркавіч) // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 402. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.