У час навучання ажаніўся і завёў сына. Пасля заканчэння вучобы узяў накіраванне ў інстытут «Ташдзіпрагар» у Ташкенце (архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы), разумеючы, што ў горадзе, разбураным катастрафічным землетрасеннем(руск.) (бел.1966 года, будзе шмат цікавай працы. Акрамя таго маладым спецыялістам абяцалі асобную кватэру, а ў Мінску з жыллём былі вялікія цяжкасці[2].
Аднаўляць разбураны Ташкент з'ехаліся суперадмыслоўцы з Масквы, Ленінграда, з сібірскіх гарадоў. Узровень праектавання быў найвышэйшы. Я вельмі задаволены, што апынуўся ў гэты момант там. Гэта быў цудоўны старт.
У 1972 годзе вярнуўся ў Беларусь, працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект» (старшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў). З 1979 года начальнік аддзела ўзгаднення праектаў і горадабудаўнічага савета Галоўнага архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення Мінгарвыканкама; З 1981 года зноў галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Белдзяржпраект»; з 1986 года галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Мінскпраект»; з 1998 года дырэктар праектнага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Творчая майстэрня архітэктара Вінаградава М. К.» (вул. Старажоўская, 8-74/а)[3].
↑ абвгдеёВиноградов Михаил Климентьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Виноградов Михаил Климентьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)