У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Рытаў.
Міхаіл Васілевіч Ры́таў (16 студзеня 1846, г. Наваміргарад, Кіраваградская вобласць, Украіна — 17 красавіка 1920) — беларускі вучоны-аграном, адзін з заснавальнікаў навуковага агародніцтва і пладаводства на Беларусі.
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1878). З 1879 года ў Горы-Горацкай земляробчай школе, з 1919 года прафесар Горы-Горацкага земляробчага інстытута.
Навуковая дзейнасць
Навуковы працы па біялогіі агароднінных і пладовых раслін. Паказаў магчымасць вегетатыўнай гібрыдызацыі і стварэння новых сартоў спосабам адбору іх пры вырошчванні ў адпаведных умовах, прапанаваў насеннае размнажэнне яблыні, вывучаў уплыў прышчэпы на прышчэпах. Арганізаваў першы пладовы гадавальнік, памалагічны сад і доследнае поле для вывучэння агароднінных культур.
Асноўныя публікацыі
- Краткий учебник огородничества и плодоводства. Ч. 1—2. — СПб, 1895—1896.
- Общее учение о возделываемых растениях — М., 1896.
- Руководство к огородничеству: Избранные труды — СПб, 1897—1899. — Вып. 1—3. — М., 1956.
- Русские яблоки. — М., 1960.
Зноскі
Літаратура
- Рытаў Міхаіл Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 521. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Бердышев, А. П. Михаил Васильевич Рытов — русский агробиолог. — М.: 1951. (руск.)
- Добролюбов, Н. Н., Лившиц, В. М. Агроном, философ, педагог // Белорусская сельскохозяйственная академия. Памятники и памятные места. — Минск: 1990. — С. 45—47. (руск.)
- Лившиц, В. М., Цыганов, А. Р. Выдающийся учёный М. В. Рытов // в сб.: Роль Белорусской сельскохозяйственной академии в развитии овощеводства. — Горки: 1997. (руск.)
- Ліўшыц, У. М. Адданы выключна адной сваёй справе / Раскопкі вакол Горацкага Парнаса. — Горкі: 2001. — С. 83—89.
Славутасці