У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Мнішак .
Міхал Ежы Мнішак (1748 — 14 сакавіка 1806 , Слонім ) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай . Чашнік каронны (1777 —1778 ), сакратар свецкі вялікі літоўскі (1778 —1781 ), маршалак надворны літоўскі (1781 —1783 ) і маршалак вялікі каронны (1783 —1793 ).
Трымаў Люблінскае, Явораўскае, Слонімскае , Растоцкае і Прасяткоўскае староствы. Кавалер шэрагу ордэнаў: Святога Станіслава (1774 ) і Белага Арла (1778 )[ 3] , расійскіх Андрэя Першазванага і Аляксандра Неўскага (1781 )[ 4] .
Біяграфія
М. Е. Мнішак з дачкой
Прадстаўнік шляхецкага роду Мнішкаў гербу ўласнага, сын Яна Караля , падкаморага вялікага літоўскага , і Кацярыны з Замойскіх . Меў братоў Юзафа Яна і Станіслава Ежы .
Навучаўся ў Варшаве , Швейцарыі ; вандраваў па краінах Еўропы .
Наблізіўся да караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага . Падтрымліваў ідэі Асветніцтва , распрацаваў праект акадэміі навук і нацыянальнага музея. Быў сябрам Таварыства элементарных кнігаў , Адукацыйнай камісіі .
У 1780 —1781 займаў пасаду сакратара дэпартамента замежных інтарэсаў Пастаяннай Рады , у 1782 —1786 — старшыня дэпартаменту паліцыі. Выступаў супраць Канстытуцыі 3 мая 1791 . Выступаў за правядзенне рэформаў у Рэчы Паспалітай з апорай на Расію , за далучэнне караля і вялікага князя да Таргавіцкай канфедэрацыі .
На Гарадзенскім сойме (1793 ) адмовіўся падпісаць акты аб падзеле Рэчы Паспалітай і пакінуў пасаду маршалка вялікага кароннага. Па адмаўленні С. А. Панятоўскага ад стальца ў Горадні суправаджаў яго ў Пецярбургу .
Першы раз ажаніўся з Пелагеяй Тэрэзай Патоцкай, другі — з Уршуляй Замойскай. У другім шлюбе меў дачок Ізабелу і Паўліну.
Зноскі
↑ Dr. Constant v. Wurzbach Mniszek, Michael Georg // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich : enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien : 1856. — Т. 18. — S. 400.
↑ Michał Jerzy Mniszech
↑ Męclewska M. Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008. — Warszawa: Zamek Królewski, 2008. S. 221.
↑ Бантыш-Каменский Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 году орденского капитула. — М., 2005. С. 156.
Літаратура
Спасылкі
Міхал Ежы Мнішак — продкі
Генеалогія і некрапалістыка