У міжваенны час мястэчка ў гміне Райца Навагрудскага паветаНавагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі[3]. Тым часам у вёсцы было 7 гаспадарак — Майсевічы, Булгакі, Пятроўскія, Тэраевічы, Барташэвічы і Абламовічы.
Падчас Другой сусветнай вайны, у 1944 годзе каля Міраціч партызаны абстрэльвалі немцаў пры адступленні, за што немцы спалілі вёску.
У 2006—2007 гадах у вёсцы быў пабудаваны новы праваслаўны храм у імя Святога Міхала Арханёла.[4]
Славутасці
Старыя каталіцкія могілкі
Званіца
Сядзіба Тарлевічаў
сядзіба-дача Бокунаў
Школа, пабудаваная ў 1930-я гады
Страчаная спадчына
Сядзіба Барташэвічаў
Сядзіба Абламовiчаў
Уніяцкая царква Святога Міхала Арханёла, пабудавана ў 1713 годзе, разабрана ў міжваенны час.
Касцёл, пабудаваны на зямлі падараванай Карповічамі, не захаваўся. У 1930-я гады група сялянак збірала сродкі на яго аднаўленне. Дошкі на аднаўленне ахвяраваў фальварак Лысакоўшчына.
↑ абНазвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).