Міністэ́рства антыманапо́льнага рэгулява́ння і га́ндлю Рэспублікі Беларусь (МАРГ)[2] — ведамстваўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне гандлю і рэгуляваць дзейнасць суб'ектаў натуральных манаполій, цэны (тарыфы), а таксама ажыццяўляць кантроль у гэтых сферах. Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 21 снежня2021 года пасаду міністра займае Аляксей Ігаравіч Багданаў[3].
прыём справаздачаў кіраўнікоў дзяржаўных устаноў аб гандлі;
накладанне пакаранняў на прадпрыемствы за парушэнне заканадаўства аб гандлі, грамадскім харчаванні, побытавым абслугоўванні, правах спажыўцоў і рэкламе;
апавяшчэнне ўстаноў ліцэнзавання пра парушэнне заканадаўства аб гандлі, грамадскім харчаванні, побытавым абслугоўванні, правах спажыўцоў і рэкламе, падача ў суды позваў аб абароне правоў спажыцоў;
ухваленне ведамасных пастаноў;
падача прапановаў аб касаванні пастановаў іншых дзяржаўных устаноў, што пярэчаць заканадаўству аб гандлі, грамадскім харчаванні, побытавым абслугоўванні, правах спажыўцоў і рэкламе;
стварэнне друкаваных выданняў;
стварэнне ведамасных узнагародаў;
стварэнне, пераўтварэнне і касаванне падпарадкаваных устаноў[5].