Мінская мячэць — помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя, разбурана пры пракладцы Паркавай магістралі (цяпер праспект Пераможцаў).
Гісторыя
Першая драўляная мячэць з’явілася ў раёне пражывання татараў (пазней атрымаў назву Татарскі канец) у Мінску ў 1599 годзе. У пачатку ХХ стагоддзя на месцы былога драўлянага быў узведзены мураваны будынак, разбураны ў 1962 годзе для будаўніцтва гасцініцы «Юбілейная»[1]. Ля мячэці знаходзіўся мізар, які таксама быў знішчаны ў 1960-х гадах. Цяпер на месцы мячэці знаходзіцца гасцініца «Юбілейная».
У лістападзе 1997 года, калі адзначалася 600-годдзе татарскага асадніцтва на беларускіх землях, адбылося сімвалічнае ўсталяванне каменю ў падмурак новага будынка мячэці ў іншым месцы (скрыжаванне вуліц Грыбаедава і Татарскай). Фундатарам выступіла дабрачынная арганізацыя з Саудаўскай Аравіі — «Rabbita». Адкрыццё новага будынка мячэці адбылося 11 лістапада 2016 года[2].
Зноскі
Спасылкі