Мінская гарадская тэлефонная сетка

Мінская ГТС
альтэрн.: Менская гарадзкая тэлефонная сетка[1]
Тып падраздзяленне
Заснаванне 14 лістапада 1896
Краіна Беларусь
Размяшчэнне Мінск
Адрас Маскоўскі раён, Харкаўская вул., д. 1[2]
Ключавыя постаці Эдуард Белакурскі
Галіна сфера паслуг
Прадукцыя тэлефонная сувязь[3], Інтэрнэт-тэлебачанне[3] і Інтэрнэт[3]
Паслугі тэлефонная сувязь, інтэрнэт-тэлебачанне, доступ да інтэрнэту
Матчына кампанія «Белтэлекам»

Мінская гарадская тэлефонная сетка — сталічнае падраздзяленне «Белтэлекама», заснаванае ў лістападзе 1896 года.

На 2022 год мела 5 аддзяленняў па Старавіленскай вул., д. 87; вул. Гебелева, д. 7; вул. Матусевіча, д. 13; вул. Іскаліева, д. 12, корп. 1; вул. Энгельса, д. 6[4]. Майстэрня рамонту тэлефонаў дзейнічала па вул. Багдановіча, д. 116[5]. На захад ад вёскі Барок у Валожынскі раёне дзейнічаў дзіцячы аздараўленчы летнік «Крынічка» з 4-ма жылымі карпусамі на 240 дзяцей, які належаў Мінскай ГТС[6].

Гісторыя

14 лістапада 1896 года на Губернатарскай вуліцы Мінску ў будынку паштова-тэлеграфнай канторы запрацавала першая ў Беларусі тэлефонная станцыя Ericsson на 100 нумароў. На працу першапачаткова прымалі толькі незамужніх дзяўчат з вызначанай даўжынёй рук[7].

На сакавік 2014 года Мінская гарадская тэлефонная сетка мела 4 абслуговыя аддзяленні па: вул. Гебелева, д. 7; вул. Іскаліева, д. 12; Старавіленскай вул., д. 87; вул. Энгельса, д. 6. У кожным аддзяленні працавала электронная чарга, даведкавы тэрмінал і кава-аўтамат. У інтэрнэце існавала магчымасць памяняць расцэнку абслугоўвання абанента праз кабінет карыстальніка. Партал ZALA дазваляў аплаціць паслугі. Пры наяўнасці ў доме пасіўнай аптычнай сеткі (ПАС) існавала магчымасць перанесці тэлефонны нумар на новы адрас пражывання. Пасіўная аптычная сетка дазваляла аказваць 3 паслугі: тэлефанію, інтэрнэт і тэлебачанне. Высакахуткасны доступ да інтэрнэту рабіў магчымым спампоўку фільма за некалькіх хвілін. Лічбавае інтэрактыўнае тэлебачанне рабіла даступным прагляд тэлеканалаў у высокім разрозненні на некалькіх тэлевізарах. Мінская ГТС бясплатна пракладала аптычны кабель у новых дамах і мяняла разеткі на аптычныя ў старых. Да адпаведнага абсталявання адначасна падлучалі тэлефон і камп’ютар, тэлевізар і ахоўную сігналізацыю. На сакавік 2014 года да аптычнай сеткі замест меднай, якая праслужыла звыш 40 гадоў, падлучылі звыш 400 жылых дамоў з 2012 года. У выніку карыстальнікамі высакахуткаснага інтэрнэту «ByFly» стала звыш 380 000 абанентаў[7].

МГТС падтрымлівала звыш 10 адмысловых служб даведкі праз кароткія 3-значныя нумары. Гэтыя даведкі апавяшчалі пра абменны курс, рэпертуар кінатэатраў (191) і дакладны час (188). Штодзень на даведкавы нумар 109 па тэлефоны кватэр і ўстаноў звярталася каля 30 000 чалавек. Пашыраным попытам карысталася даведка 195 аб прагнозе надвор’я, які спецыялісты Белгідраметцэнтра абнаўлялі тройчы на дзень. Сярод іншага, праз нумар 196 народныя артысты Беларусі выконвалі звыш 200 класічных казак. Іншымі кароткімі нумарамі даведкі былі: 123 — служба тэхнічнай падтрымкі, 130 — адзіная даведка пра ўсе паслугі электрасувязі, 175 — расцэнкі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, 190 — інфармацыя пра Мінск, 192 — «Пасмяемся», 193 — адпачынак і забавы, 197 — імяніны, 199 — тэлефоны экстранных службаў. Існавала магчымаць заказаць апавяшчэнне пра ўваходны выклік на выпадак пропуску званка. Іншымі паслугамі былі аўдыёнарада з удзелам ад 3-х да 50 чалавек і закрытая група са скарочанымі нумарамі для бясплатнага тэлефанавання між карыстальнікамі. Была даступна пераадрасацыя выкліку 3-х відаў: 1) безумоўная — перанакіроўвала ўваходныя тэлефанаванні на пазначаны нумар, 2) пры занятасці — у выпадку размовы па тэлефоне званкі паступалі на нумар памочніка, 3) пры неадказе — пасля 5 гудкоў выклік накіроўвалі на сотавы нумар. Урэшце, існавала злучэнне без набору нумара з патрэбным абанентам пасля чакання 10 секунд ад зняцця навушніка. Таксама скарочаны набор нумара дазваляў набраць 2 клавішы замест 7 лічбаў нумара[7].

У жніўні 2017 года МГТС падлучыла 200-тысячнага абанента інтэрнэт-тэлебачання ZALA. 12 снежня 2018 года лік абанентаў дасягнуў 300 000[8]. У кастрычніку 2021 года да пасіўнай аптычнай сеткі (ПАС) падлучылі 800-тысячнага абанента[9].

Кіраўнікі

Зноскі

  1. https://www.svaboda.org/a/783735.html
  2. "Філіі". УП «Белтэлекам». 2022. Праверана 19 верасня 2022.
  3. а б в https://zviazda.by/be/news/20140305/1393970218-klapocimsya-pra-kamfort-kozhnaga-klienta
  4. Сервісныя цэнтры і пункты. УП «Белтэлекам» (3 снежня 2022). Праверана 19 верасня 2022.
  5. Адрасы рамонтных майстэрняў МГТС. УП «Белтэлекам» (3 снежня 2022). Праверана 19 верасня 2022.
  6. Дзіцячы аздараўленчы лагер «Крынічка». УП «Белтэлекам» (3 снежня 2022). Праверана 19 верасня 2022.
  7. а б в Надзея Дрыла, Аляксандр Фурсаў. «Клапоцімся пра камфорт кожнага кліента» // Звязда : газета. — 5 сакавіка 2014. — № 41 (27651). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  8. 300 тысяч мінчан выбралі тэлебачанне ZALA. УП «Белтэлекам» (13 снежня 2018). Праверана 19 верасня 2022.
  9. 125 гадоў на сувязі: філіял «Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам» адзначае юбілей. УП «Белтэлекам» (15 лістапада 2021). Праверана 19 верасня 2022.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!