Мінская гарадская бальніца

Славутасць
Мінская гарадская бальніца
53°54′29″ пн. ш. 27°33′29″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата заснавання 1799
Будынкі
манастырскі корпус • дом інвалідаў • багадзельня • гаспадарчая пабудова
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000010шыфр 712Г000010
Map

Мінская гарадская бальніца (з 1904 года — Мінская земская бальніца) — колішняя бальніца ў Мінску, размешчаны на Старатраецкай плошчы па адрасе вул. М.Багдановіча, 2. Помнік архітэктуры класіцызму.

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц, з XV ст. на Траецкай гары ў Мінску існавала драўляная царква. У 1630 г. Марына Вяжэвіч каля царквы заснавала жаночы базыльянскі манастыр. Першапачаткова ўсе пабудовы манастыра былі драўляныя. У 17991800 гг. узведзены мураваны манастырскі корпус (архітэктар Ф. Крамер). Аднак у 1809 г. на тэрыторыі манастыра адбыўся пажар, у выніку якога былі пашкоджаны манастырскія пабудовы. Аднаўленне манастыра адбывалася паводле праекта архітэктара М. Чахоўскага.

Дакладная дата закрыцця базыльянскага манастыра на Траецкай гары не вядома, але, відаць, гэта адбылося ў 1835 г. Вядома, што манашкі былі пераселены ў Мядзел. 15 мая 1835 г. быў праведзены вопіс манастырскіх будынкаў і паводле высачайшага распараджэння манастыр з пляцам перададзены Прыказу грамадскай апекі. 22 чэрвеня 1835 г. пасля неабходных рамонтных работ у мураваным двухпавярховым былым манастырскім корпусе размясцілася гарадская бальніца на 40 ложкаў.

Мінская гарадская бальніца была заснавана ў 1799 г. (паводле іншых крыніц, у 1796 г.) і знаходзілася ў падпарадкаванні Прыказа грамадскай апекі. Бальніца размяшчалася ў спецыяльна пабудаваным драўляным будынку на 25 ложкаў па вул. Захар'еўскай (сучасны пр. Незалежнасці) на правым беразе р. Свіслач. У час вайны 1812 г. бальніцы былі нанесены значныя страты. У 1816 г. будынак бальніцы адноўлены, а ў 1835 г., як вышэй адзначана, яна пераведзена ў былы базыльянскі манастыр.

У той перыяд у Прыказа налічвалася некалькі богаўгодных устаноў, якія знаходзіліся ў розных месцах г. Мінска, што ўскладняла іх медыцынскае і гаспадарчае абслугоўванне. Таму ў 1839 г. было вырашана пашырыць бальніцу на Траецкай гары і перавесці туды шпіталь з былога кляштара баніфратаў, размешчанага на вул. Ракаўскай. З гэтай мэтай Прыказ грамадскай апекі набыў суседнія пляцы і такім чынам тэрыторыя гарадской бальніцы склала цэлы квартал (3468 кв. саж.). У тым жа 1839 г. быў праведзены рамонт у былым манастырскім корпусе. Аднак аднаго лячэбнага корпуса для богаўгодных устаноў Прыказа было недастаткова, таму ў 1840-я гг. побач з былым манастырскім корпусам пачалі будаваць два новыя мураваныя будынкі са службамі. Такім чынам, у 1847 г. было завершана будаўніцтва багадзельні і дома інвалідаў (для псіхічнахворых).

Паводле архіўнага дакумента, у 1862 г. мінская гарадская бальніца была разлічана на 70 ложкаў (па 35 мужчынскіх і жаночых), багадзельня на 100 ложкаў, у тым ліку аддзяленне для невылечнахворых — 10 ложкаў, састарэлых жанчын шляхетнага паходжання — 13 ложкаў, псіхічнахворых — 20 ложкаў. У 1862 г. багадзельня і дом інвалідаў былі адрамантаваны. Рамонтныя работы ў асноўным датычыліся афарбоўкі і пабелкі палат.

У 1876 г. пры аглядзе богаўгодных устаноў міністрам унутраных спраў былі зроблены заўвагі, што аддзяленне для псіхічнахворых, разлічанае на 20 ложкаў, не можа заставацца ў такім стане. У 1876 г. быў зацверджаны праект на перабудову дома, з разлікам размясціць 60 ложкаў. І ў 1877 г. да дома інвалідаў з абодвух бакоў былі зроблены прыбудовы.

Як вынікае з матэрыялаў даклада чарговага земскага схода за 1912 г., у 18851886 гг. гарадская бальніца з былога манастырскага корпуса была пераведзена ў будынак багадзельні, а багадзельня размясцілася ў манастырскім корпусе. Аднак і гэта не вырашыла ўсіх праблем, таму што новае памяшканне бальніцы было арганізавана па калідорнай сістэме, і калідор быў агульны з заразным аддзяленнем.

Адзін з будынкаў бальніцы, 1930

Паводле архіўных дакументаў, у 18891890 гг. у склад гарадской бальніцы ўваходзілі бальнічны корпус і будынак дома інвалідаў (аддзяленне для псіхічнахворых). Акрамя таго, існавалі тры флігелі, у якіх размяшчаліся кантора, кухня і памяшканне для служачых, стайня з лядоўняй і два складскія будынкі. На тэрыторыі бальніцы быў невялікі сквер. Бальнічны корпус быў мураваны, двухпавярховы, абаграваўся галандскімі печамі. Адна з палат была прыстасавана пад аперацыйную. У будынку меліся тры ванны, на тэрыторыі была асобная старая лазня. Вада прывозілася з р. Свіслач. Дом інвалідаў быў разлічаны на 40 ложкаў мужчынскіх і 20 жаночых. Пры будынку існаваў невялікі сад для псіхічнахворых. Будынак быў мураваны двухпавярховы, таксама абаграваўся галандскімі печамі, ванны адсутнічалі. Па статыстычных звестках, за год у бальніцы лячылася каля 700 чалавек. У штаце бальніцы былі два ўрачы, два фельдшары, чатыры сястры і дзевяць чалавек прыслугі.

XX стагоддзе

У 1904 г. мінская гарадская бальніца была перайменавана ў земскую, у сувязі з гэтым ад Прыказа грамадскай апекі перададзена ў падпарадкаванне Управе па справах земскай гаспадаркі. Вядома, што ў 1909 г. бальніца складалася з тэрапеўтычнага аддзялення на 46 ложкаў, заразнага — 36 ложкаў, хірургічнага — 38 ложкаў, псіхіятрычнага — 140 ложкаў, а ўсяго — 300 ложкаў. На тэрыторыі бальніцы знаходзіліся кватэра наглядчыка, агульная кухня, аптэка, лазня з пральняй, мураваны гаспадарчы будынак, стайня, вартоўня, біялагічная станцыя, лядоўня. Тэрыторыя была абнесена мураванай агароджай. У 1912 г. заразнае аддзяленне было закрыта.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размясцілася 2-я гарадская бальніца. Паводле даследаванняў У. Дзянісава, у 1930-я гг. над бальнічнымі будынкамі быў надбудаваны трэці паверх.

Архітэктура

Манастырскі корпус

Манастырскі корпус

Манастырскі корпус пасля рэканструкцыі — трлхпавярховы прамавугольны ў плане будынак з вялікімі падвальнымі памяшканнямі, накрыты вальмавым дахам. Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы комплексу сучаснай бальніцы. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі. Цэнтр яго вылучаны плоскім шырокім рызалітам, быў завершаны атыкам (не збярогся). Першы паверх расшыты рустам. Планіроўка калідорная. Памяшканні першага і другога паверхаў перакрыты крыжовымі і цыліндрычнымі скляпеннямі.

Дом інвалідаў

Дом інвалідаў уяўляе сабой трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты вальмавым дахам. Размешчаны ў цэнтры комплексу. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі, падзелены на тры ярусы карнізнымі цягамі. Аконныя праёмы аздоблены простымі ліштвамі. Планіроўка калідорная.

Багадзельня

Багадзельня ўяўляе сабой трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы комплексу. Галоўны фасад вырашаны аналагічна з былым манастырскім корпусам. Планіроўка калідорная. Першы і другі паверхі перакрыты крыжовымі і цыліндрычнымі скляпеннямі.

Гаспадарчая пабудова

Гаспадарчая пабудова ўяўляе сабой аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам. Размешчаны ў заходняй частцы комплексу. Галоўны фасад вылучаны трохвугольным франтонам. Рытм фасадаў ствараюць прамавугольныя аконныя праёмы.

Літаратура

Спасылкі

Read other articles:

「Hydrogen」は元素について説明しているこの項目へ転送されています。ソフトウェアについては「Hydrogen (ソフトウェア)」を、ゲームソフトウェアについては「水素〜1/2の奇蹟〜」をご覧ください。 ニュートロニウム ← 水素 → ヘリウム -↑H↓Li 1H 周期表 外見 無色の気体[1]プラズマ状態の紫色の輝き 一般特性 名称, 記号, 番号 水素, H, 1 分類 非金属 族, 周期, ブロ

 

Fritz Wotruba Plaats uw zelfgemaakte foto hier Persoonsgegevens Geboren 23 april 1907 Overleden 28 augustus 1975 Geboorteland Oostenrijk Beroep(en) Beeldhouwer Oriënterende gegevens Stijl(en) Geometrisch-abstract RKD-profiel Portaal    Kunst & Cultuur Monument: „Mensch, verdamme den Krieg“ (1932), Pestalozzi-Park, Leoben Fritz Wotruba (Wenen, 23 april 1907 – aldaar, 28 augustus 1975) was een Oostenrijkse beeldhouwer. Hij geldt als een der belangrijkste Oostenrijkse beeldh...

 

Historic district in Massachusetts, United States United States historic placeCommon DistrictU.S. National Register of Historic PlacesU.S. Historic district Wakefield CommonShow map of MassachusettsShow map of the United StatesLocationWakefield, MassachusettsCoordinates42°30′23″N 71°4′23″W / 42.50639°N 71.07306°W / 42.50639; -71.07306Area25 acres (10 ha)ArchitectMultipleArchitectural styleLate 19th And 20th Century Revivals, Late VictorianMPSWakef...

Mulkwitz MułkecyVorlage:Infobox Ortsteil einer Gemeinde in Deutschland/Wartung/Alternativname Gemeinde Schleife Koordinaten: 51° 31′ N, 14° 30′ O51.51111111111114.498611111111121Koordinaten: 51° 30′ 40″ N, 14° 29′ 55″ O Höhe: 121 m ü. NN Fläche: 7,36 km² Einwohner: 202 (31. Dez. 2019)[1] Bevölkerungsdichte: 27 Einwohner/km² Eingemeindung: 1. Januar 1996 Postleitzahl: 02959 Vorwa...

 

See also: Director of Central Intelligence and Clandestine HUMINT and Covert Action Main article: Central Intelligence Agency The lives of 139 fallen CIA officers are represented by 139 stars on the CIA Memorial Wall in the Original Headquarters building. The United States Central Intelligence Agency (CIA) dates from September 18, 1947, when President Harry S. Truman signed the National Security Act of 1947 into law. A major impetus that has been cited over the years[citation needed] ...

 

1836 novel Mrs. Armytage AuthorCatherine GoreCountryUnited KingdomLanguageEnglishGenreSilver ForkPublisherHenry ColburnPublication date1836Media typePrint Mrs. Armytage; or Female Domination is an 1836 novel by the British writer Catherine Gore, originally published in three volumes. It is a silver fork novel focusing on fashionable high society, a popular genre to which Gore contributed several books.[1][2] The novel functions as an analogy for the contemporary political...

River in California, United StatesWashington Creekchannelized section in dry seasonLocation of the mouth in CaliforniaLocationCountryUnited StatesStateCaliforniaRegionSonoma CountyCityPetaluma, CaliforniaPhysical characteristicsSourceSonoma Mountain • location7 mi (11 km) north of Petaluma, California • coordinates38°19′19″N 122°35′3″W / 38.32194°N 122.58417°W / 38.32194; -122.58417 MouthPetaluma River ...

 

The Face in the Abyss Dust-jacket from the first editionAuthorA. MerrittCountryUnited StatesLanguageEnglishSeriesThe Face in the AbyssSeptember 8, 1923The Snake MotherWeekly: October 25-December 6, 1930GenreFantasyPublisherArgosy All-Story WeeklyArgosyHorace LiverightPublication date1931Media typePrint (Serial, Hardback, and Paperback)Pages343OCLC2528594 The Face in the Abyss is a fantasy novel by American writer A. Merritt. It is composed of a novelette with the same title and its seque...

 

This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Hackensack people – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (January 2018) (Learn how and when to remove this template message) Hackensack was the exonym given by the Dutch colonists to a band of the Lenape, or Lenni-Lenape (original men), a Native American...

Genus of gastropods Clea Clea bockii shell Scientific classification Domain: Eukaryota Kingdom: Animalia Phylum: Mollusca Class: Gastropoda Subclass: Caenogastropoda Order: Neogastropoda Family: Nassariidae Genus: CleaA. Adams, 1855[1] Type species Clea nigricans A. Adams, 1855 Synonyms[2] Quadrasia Crosse, 1886 Clea is a genus of freshwater snails with opercula, aquatic gastropod mollusks in the subfamily Anentominae of the family Nassariidae, a family, almost all of the rest...

 

Leang Jarieᨒᨙᨕ ᨍᨑᨗᨕᨙLeang Jaria, Gua Jaria, Gua JarieLukisan prasejarah di Leang Jarie yang dipotret antara tahun 1941-1953Lua error in Modul:Location_map at line 425: Kesalahan format nilai koordinat.LokasiDesa Samangki, Kecamatan Simbang, Kabupaten Maros, Sulawesi Selatan, IndonesiaKoordinat05°01'57.1S 119°41'12.9E[1]Panjang900 meterRentang tinggi30 meterGeologiKarst / Batu kapur / Batu gampingSitus webvisit.maroskab.go.idcagarbudaya.kemdikbud.go.idkebudayaan.kemdi...

 

Geographical region in central Nigeria Middle Belt RegionCentral NigeriaMotto: Our Land, Our People, Our HeritageLargest cityAbujaOfficial languagesEnglishMajor indigenous languagesBole-Tangale languagesBiu-Mandara languagesEbiraGbagyiIdomoid languagesIgalaJukunoid languagesKainji languagesNgas languagesNupePlateau languagesSavannas languagesTivYorubaOther languages, like Fulfulde, Hausa and Kanuri being culturally northern Nigerian[1][2]Ethnic groups AdaraAfize...

Liste des plus hauts immeubles africains En 2023, la liste des gratte-ciel africains d'au moins 120 mètres de hauteur est la suivante [1] : Classement Nom Photo Pays ville Année taille étag 1 Tour Mohamed 6 Maroc Salé [1] 2023 250 55 2 The Leonardo Afrique du Sud Sandton 2019 227 55 3 Carlton Centre Afrique du Sud Johannesbourg 1973 223 50 4 Britam Tower Kenya Nairobi 2017 200 31 5 Tour Ponte City Afrique du Sud Johannesbourg 1975 173 54 6 UAP Tower Kenya Nairobi 2016 163 33 7 NECOM ...

 

1978 film AuditionsTheatrical release posterDirected byHarry HurwitzWritten by Albert Band Charles Band Produced byCharles BandStarring Bonnie Werchan Rick Cassidy Linnea Quigley Narrated byTony PopsonCinematographyR. Michae StringerEdited byEmil HavivMusic by Richard Band Joel Goldsmith ProductioncompanyCharles Band ProductionsDistributed byWizard DistributorsRelease date1978Running time82 minutesCountryUnited StatesLanguageEnglish Auditions is a 1978 American erotic mockumentary black comed...

 

For other uses, see Lich (disambiguation). 26th episode of the 4th season of Adventure Time The LichAdventure Time episodeThe Lich (pictured) possessing his arch-nemesis, Billy. The twist was called horrifying by Oliver Sava of The A.V. Club.[1]Episode no.Season 4Episode 26Directed by Larry Leichliter[a] Nate Cash[b] Nick Jennings[c] Written byTom HerpichSkyler PageStory byPatrick McHaleKent OsbornePendleton WardProduction code1008-104[2]Original a...

1996 film Private ConfessionsFilm posterDirected byLiv UllmannWritten byIngmar BergmanProduced byIngrid DahlbergStarringPernilla AugustMax von SydowSamuel FrölerCinematographySven NykvistEdited byMichal LeszczylowskiRelease date 25 December 1996 (1996-12-25) Running time200 minutesCountrySwedenLanguageSwedish Private Confessions (Swedish: Enskilda samtal) is a 1996 Swedish drama film directed by Liv Ullmann and written by Ingmar Bergman. It was screened in the Un Certain Regar...

 

The UnnaturalEpisode The X-FilesNomor episodeMusim 6Episode 19SutradaraDavid DuchovnyPenulisDavid DuchovnyKode produksi6ABX20[1]Tanggal siar25 April 1999 (1999-04-25)Durasi45 menit[2]Bintang tamu Daniel Duchovny sebagai Piney Frederic Lane sebagai Arthur Dales muda M. Emmet Walsh sebagai Arthur Dales Jesse L. Martin sebagai Josh Exley Walter T. Phelan, Jr. sebagai Alien Brian Thompson sebagai Alien Bounty Hunter Paul Willson sebagai Ted[3] Kronologi episode ...

 

  منطقة أرغون   منطقة أرغون منطقة أرغون  خريطة الموقع تقسيم إداري البلد إسبانيا  [1][2] العاصمة سرقسطة  [لغات أخرى]‏  التقسيم الأعلى إسبانيا  خصائص جغرافية إحداثيات 41°N 1°W / 41°N 1°W / 41; -1  [3] أعلى قمة أنيتو  المساحة 47719 كيلومتر م...

Alibhai redirects here. For the racehorse, see Alibhai (horse). 2007 Indian filmAli BhaiDirected byShaji KailasWritten byT. A. ShahidProduced byAntony PerumbavoorStarring Mohanlal Aryaman D Shetty Siddique CinematographyS. SaravananEdited byDon MaxMusic byAlex PaulProductioncompanyAashirvad CinemasDistributed by Central Pictures Pyramid Saimira Ltd. Release date 15 August 2007 (2007-08-15) Running time138 minutesCountryIndiaLanguageMalayalam Ali Bhai (transl. Brother Ali)...

 

American politician (born 1987) Lee J. CarterMember of the Virginia House of Delegatesfrom the 50th districtIn officeJanuary 10, 2018 – January 12, 2022Preceded byJackson MillerSucceeded byMichelle Maldonado Personal detailsBornLee Jin Carter (1987-06-02) June 2, 1987 (age 36)Elizabeth City, North Carolina, U.S.Political partyIndependent (since 2022)Other politicalaffiliationsDemocratic (before 2022)Domestic partnerViolet RaeChildren2EducationNorthern Virginia Comm...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!