Мікалай Лявонцьевіч Часнык (26 кастрычніка 1921, Орша — 7 кастрычніка 1993) — Герой Савецкага Саюза.
У 1941 г. скончыў Барысаглебскую школу ваенных лётчыкаў, у 1952 г. — Ваенна-паветраную акадэмію. У Чырвонай Арміі з 1940 г. 3 1941 г. на Паўночна-Заходнім фронце: лётчык-знішчальнік, камандзір звяна, авіяэскадрыллі знішчальнага палка асобага прызначэння. Зрабіў 685 баявых вылетаў, удзельнічаў у 46 паветраных баях, збіў 27 варожых самалётаў. 7 ліпеня 1944 г. быў збіты і трапіў у палон. Удзельнік паўстання вязняў у канцлагеры Бухенвальд. Герой Савецкага Саюза (22.08.1944 г.).
Да 1958 г. служыў у ВПС СССР. 3 1959 г. палкоўнік у запасе. Працаваў у Паўночна-Каўказскім упраўленні грамадзянскай авіяцыі.
Мікалай Лявонцьевіч Часнык на сайце «Героі краіны»