Мікалай Васілевіч Найдзёнаў (10 красавіка 1886, Масква, Расія - 1945) — беларускі вучоны-заолаг, член-карэспандэнт АН БССР (1940), доктар сельскагаспадарчых навук (1938), прафесар (1922).
Скончыў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут (1911). З 1911 года выкладчык Горы-Горацкага сельскагаспадарчага вучылішча. З 1922 г. прафесар кафедры жывёлагадоўлі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1943—1944 гг. у АН БССР у Маскве. Праводзіў навуковыя даследаванні па заатэхніі на Беларусі, вывучаў метады вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы ў розных умовах, распрацоўваў нормы і рацыёны кармлення сельскагаспадарчых жывёл.