Мікалай Аляксандравіч Сінкевіч (1885 — ?) — інжынер і архітэктар, які працаваў у Брэсце.
Нарадзіўся ў сям’і брэсцкага мешчаніна Аляксандра Еранімавіча Сінкевіча, які служыў на пошце паштальёнам. Дом Сінкевічаў знаходзіўся на вул. Набярэжнай, на самай ускраіне горада Брэст-Літоўска. Старэйшы брат Аляксандр у пачатку ХХ стагоддзя стварыў у горадзе Камерцыйнае вучылішча, а малодшы, Еранім, у міжваенны час працаваў у Амерыканскай Дабрачыннай арганізацыі (ARA)[ru][1].
Скончыў камерцыйнае вучылішча ў Згежы ў 1904 годзе, у 1913 годзе — Маскоўскае імператарскае тэхнічнае вучылішча, атрымаўшы спецыяльнасць інжынера-тэхнолага. Увосень таго ж года быў прызваны на ваенную службу ў якасці радавога Паветраплавальнага батальёна ў Брэсцкай крэпасці. У пачатку Першай сусветнай вайны па загадзе Галоўнакамандуючага Паўднёва-Заходняга фронту быў узведзены адразу з радавога ў прапаршчыкі[2].
Пасля вайны і рэвалюцыі, у 1919 М. А. Сінкевіч з сям’ёй вярнуўся ў Брэст, цяпер ужо польскі. У 1921 годзе па запрашэнні Брэсцкай Гарадской управы заняў пасаду гарадскога інжынера. Пражываў па вуліцы Міцкевіча, 6[2].
З кнігі ўспамінаў Георгія Аляксандравіча Нікіціна «Мера жыцця»[2]:
Пачалося ўзмоцненае прыватнае будаўніцтва, якое ўсяляк заахвочвалася дзяржавай і субсідзіравалася Амерыканскім Дабрачынным таварыствам[ru], дзядзька Коля заняўся актыўным праектаваннем дамоў і, дзякуючы яго энергіі і старанням, былі створаны будаўнічыя праекты для прыватных асоб. Можна з поўнай відавочнасцю сказаць, што дзякуючы дзейнасці дзядзькі Калі была адбудавана палова горада Брэста і, па сутнасці, ён выконваў функцыі галоўнага архітэктара ў магістраце.
Началось усиленное частное строительство, всемерно поощряемое государством и субсидируемое Американским Благотворительным обществом, дядя Коля занялся активным проектированием домов и, благодаря его энергии и стараниям, были изготовлены строительные проекты для частных лиц. Можно с полной очевидностью сказать, что благодаря деятельности дяди Коли была отстроена половина города Бреста и, по существу, он выполнял функции главного архитектора в магистрате
Аўтар праектаў дамоў у стылі мадэрнізму Юзафа Рапапорта (пл. Свабоды, 3), Генрыка Расінскага\Уладзіміра Нікановіча (вул. Чкалава, 15), Давіда Готліба (вул. Будзённага, 25)[2], Бруха (вул. Будзённага, 28).
У гады нямецкай акупацыі выконваў абавязкі галоўнага архітэктара Брэста, уратаваў яўрэйскую дзяўчынку. У 1944 годзе выехаў у Польшчу.