Мікалай Аляксандравіч Кавя́зін[2] (15 верасня 1898 — 9 сакавіка 1950) — тэатральны рэжысёр, педагог, мастак. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1949).
Нарадзіўся ў горадзе Жлобін, у сям’і чыгуначніка. У 1905 годзе сям’я Кавязіных пераехала ў Мінск, дзе Мікалай скончыў школу і ў 1917 годзе паступіў у Мінскае камерцыйнае вучылішча[3]. З 1922 года акцёр і мастак у 2-й вандроўнай трупе Галоўпалітасветы[4]. У 1920-х гадах працаваў у чыгуначнай школе Мінска настаўнікам малявання, кіраваў драматычным аматарскім калектывам у клубе імя Леніна і драматычным гуртком на таварнай станцыі[3]. Арганізатар і мастацкі кіраўнік Тэатра юнага гледача БССР у 1931—1937 гадах. У 1938—1939 гадах Мікалай Кавязін на пасадзе мастацкага кіраўніка Полацкага калгасна-саўгаснага тэатра. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Кавязін служыў байцом на бронецягніку, удзельнічаў у дэсантных аперацыях[3].
З канца 1944 года Мікалай Кавязін прызначаны мастацкім кіраўніком Палескага абласнога тэатра імя Янкі Купалы[2], што аднавіў дзейнасць у Мазыры[3]. З 1945 года года мастацкі кіраўнік Бабруйскага абласнога тэатра, з 1947 года — Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
Пастаноўкі Мікалая Кавязіна вызначаліся тэатральнасцю, глыбінёй раскрыцця сутнасці з’яў і характараў[4]. Частку сваіх пастановак ён афармляў як мастак.
Сярод пастановак: