Міжнародны мужчынскі дзень (англ.: International Men's Day, IMD) — штогадовае міжнароднае свята, якое адзначаецца 19 лістапада. Упершыню яго адзначылі ў 1999 годзе ў Трынідад і Табага. Пасля гэта свята знайшло падтрымку ў Аўстраліі, краінах Карыбскага басейна, Паўночнай Амерыкі, Азіі, Еўропы і ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый[1][2].
Мэтамі стварэння Міжнароднага мужчынскага дня з'яўляюцца прыцягнення ўвагі да гендарнай дыскрымінацыі і да праблемы няроўнасці полаў. Арганізатарамі свята робіцца ўпор на захаванне здароўя хлопчыкаў і мужчын[2][3][4][5], і падкрэсленне пазітыўнага ўплыву мужчын на сям'ю і выхаванне дзяцей[3][6][7]. Гаворачы ад імя ЮНЕСКА, Інгеборг Брэйнес, дырэктар па сувязях з грамадскасцю Бюро ЮНЕСКА ў Жэневе, а таксама былы кіраўнік праграмы «Жанчыны і гендарная няроўнасць», адзначыла: «Гэта выдатная ідэя, якая дазволіць палепшыць гендарны баланс». Таксама яна дадала, што ЮНЕСКА спадзяецца на супрацоўніцтва з арганізатарамі IMD[1][2].
У наш час свята святкуецца ў Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Гане, Індыі, Ірландыі, Мальце, Трынідад і Табага, ЗША, ПАР, Сінгапуры і Ямайцы[8].
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі