Міжнародная алімпіяда па інфарматыцы

Міжнародная алімпіяда па інфарматыцы
Эмблема
Сайт ioinformatics.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міжнаро́дная алімпія́да па інфарма́тыцы (IOI) — штогадовае спаборніцтва па інфарматыцы сярод школьнікаў, праводзіцца з 1989 года.

Другая па велічыні і колькасці краін-удзельніц навуковая алімпіяда пасля Міжнароднай матэматычнай алімпіяды.

Структура спаборніцтва

Спаборніцтва складаецца з двух дзён, у якія ўдзельнікам прапануюць рашыць і запраграмаваць алгарытмічныя задачы. Удзельнікі спаборнічаюць індывідуальна; кожную краіну можа прадстаўляць не больш за 4 удзельнікі (агульная колькасць краін у 2021 годзе склала 88). Удзельнікаў звычайна выбіраюць па выніках нацыянальных спаборніцтваў.

Кожны дзень спаборніцтвы ўдзельнікам звычайна прапануюць рашыць тры (у 2009—2010 годзе — чатыры) задачы за пяць гадзін. Кожны ўдзельнік рашае задачы самастойна, карыстаючыся адным камп’ютарам. Строга забараняюцца зносіны з іншымі ўдзельнікамі, выкарыстанне вучэбнай літаратуры і г. д. Звычайна для рашэння задачы трэба напісаць праграму на мове C++, Pascal (да 2019) або Java (да 2021)[1] памерам не больш за 50 кілабайт[1] і даслаць яе перад заканчэннем пяцігадзіннага спаборніцтва. Забараняецца адпраўляць больш за 50 рашэнняў на адну задачу, а таксама больш за адну пасылку за хвіліну (за выключэннем апошніх 15 хвілін алімпіяды)[1].

Атрыманыя за два дні спаборніцтва балы падсумоўваюцца. Медалямі ўзнагароджваюць не больш за 50 % удзельнікаў. Прыблізныя адносіны золата: срэбра: бронза: без медаля — 1:2:3:6 (гэта значыць 1/12 частка ўдзельнікаў атрымлівае залатыя медалі, 1/6 астатніх атрымлівае сярэбраныя медалі і чвэрць астатніх — бронзу).

Удзел Беларусі

Беларусь удзельнічае ў IOI з 1990 года, тады алімпіяда праходзіла ў Мінску. Краіну прадстаўлялі 4 удзельнікі і 2 з іх атрымалі медалі.

У 2006 годзе каманда Беларусі прыцягнула сусветную ўвагу, бо адным з яе ўдзельнікаў быў 11-гадовы Генадзь Караткевіч, што было сусветным рэкордам з вялікім адрывам[2]. Караткевіч атрымаў сярэбраны медаль, а на наступных алімпіядах атрымліваў залатыя медалі ў 2007—2012 гадах[3]. Станам на 2024 года, Караткевіч — самы паспяховы ўдзельнік у гісторыі IOI.

Удзел Беларусі па гадах[4]
Год Месца правядзення Колькасць

удзельнікаў

Рэзультаты
Золата Срэбра Бронза Агулам
1990 Мінск, БССР 4 1 1 2
1991 Афіны, Грэцыя 3 1 1
1992 Бон, Германія 4 1 1 2
1993 Мендоса, Аргенціна 1 1 1
1994 Ганінге, Швецыя 4 1 1 2
1995 Эйндхавен, Нідэрланды 5 1 2 3
1996 Веспрэм, Венгрыя 4 1 2 3
1997 Кейптаўн, ПАР 4 1 1
1998 Сетубал, Партугалія 4 2 2
1999 Анталья-Бэлек, Турцыя 4 1 2 3
2000 Пекін, Кітай 4 2 2 4
2001 Тамперэ, Фінляндыя 4 1 2 3
2002 Ёнг-Ін, Паўднёвая Карэя 4 1 3 4
2003 Кеноша, ЗША 4 1 3 4
2004 Афіны, Грэцыя 4 3 3
2005 Новы Сонч, Польшча 4 1 3 4
2006 Мерыда, Мексіка 4 2 1 3
2007 Заграб, Харватыя 4 1 2 1 4
2008 Каір, Егіпет 4 1 2 1 4
2009 Плоўдзіў, Балгарыя 4 2 1 3
2010 Ватэрло, Канада 4 1 3 4
2011 Патая, Тайланд 4 1 3 4
2012 Сірміёнэ, Італія 4 2 1 1 4
2013 Брысбан, Аўстралія 4 1 1 2 4
2014 Тайпай, Тайланд 4 1 2 3
2015 Алматы, Казахстан 4 2 2 4
2016 Казань, Расія 4 2 2 4
2017 Тэгеран, Іран 4 2 2 4
2018 Цукуба, Японія 4 2 2 4
2019 Баку, Азербайджан 4 2 2 4
2020 Сінгапур (online) 4 1 2 3
2021 Сінгапур (online) 4 1 3 4
Агулам 83 16 42 44 102

Крыніцы

  1. а б в Competition Rules – IOI 2022. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2022. Праверана 6 жніўня 2022.
  2. Самый юный и известный программист Беларуси Геннадий Короткевич рассказал о своих победах, планах и мечтах (руск.). www.belta.by (28 жніўня 2014). Праверана 26 ліпеня 2024.
  3. Hall of Fame. stats.ioinformatics.org. Праверана 26 ліпеня 2024.
  4. Belarus: Results. stats.ioinformatics.org. Праверана 26 ліпеня 2024.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!