Мышскі замак

Павел Татарнікаў. «Замак у Мышы»
Валы замка Хадкевіча
Валы замка Хадкевіча

Мышскі замак — колішняе фартыфікацыйнае збудаванне 2-й паловы XVI — 1-й палове XVII ст. каля вёскі Старая Мыш (цяпер Баранавіцкі раён) на высокім правым беразе ракі Мышанкі. Пазначаны на карце Вялікага княства Літоўскага XVI ст. Пабудаваны магнатам Янам Каралем Хадкевічам. Размяшчаўся на стратэгічным шляху — Варшаўскім гасцінцы — як перашкода ворагу.

Квадратны ў плане (50х50 м), абнесены з усходу, поўдня і захаду земляным валам (шырынёй каля 15, вышынёй 3,5-4 м) і абведзены ровам (шырынёй 30, глыбінёй да 15 м, адхоны берагоў 45°), з поўначы ахаваны дрыгвяністым берагам ракі. На земляным вале і на паўночным краі замка былі драўляныя сцены з 4 вежамі ў вуглах.

У 1654 годзе падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў пасля працяглай аблогі замак узяты расійскімі войскамі і спалены. Маскоўскія ваяводы дакладвалі цару: «В городе Мыши литовских людей всех побили, которых зостали, и языков взяли многих людей. И городок Мышь выжгли и со всем разорили без остатку…». Новагародскі ваявода Пётр Вяжэвіч, які ўзначальваў абарону замка, адступіў з часткай гарнізона да Слоніма

Літаратура

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 416. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5. — С. 635.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!