Мост цераз Сож — мост цераз раку Сож у Гомелі. Злучае цэнтр горада (правы бераг) з Навабеліцкім раёнам (левы). Па мосце праходзіць вуліца Фрунзэ.
Праект моста распрацаваны ў 1950 годзе Мінскім філіялам Саюздарпраекта. Будаўніцтва ажыццяўляў МСР-1 Глаўдарбуда СССР, скончыўшы яго ў 1953 годзе[1]. Мост мае 4 пралёты, яго даўжыня складае 341 м, шырыня — 10,7 м[2]. Цэнтральная частка моста перакрыта трохпралётнай неразразной фермай пераменнай вышыні з яздой паверсе па схеме 63+105+63 м[1].
У 2009 годзе побач уведзены ў эксплуатацыю новы мост, што дало магчымасць правесці рэканструкцыю старога, якая была завершана ў 2011 годзе. На ўрачыстай цырымоніі акрыцця моста прысутнічалі памочнік прэзідэнта па Гомельскай вобласці Ігар Пракапенка, генеральны дырэктар «Белаўтадара» Анатоль Лыцін, старшыня КДК Рэспублікі Беларусь Аляксандр Якабсон, старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік і старшыня Гомельскага гарвыканкама Віктар Піліпец[3].
Зноскі
Літаратура
- Мосты // Гомель. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. — ISBN 5-85700-054-8.
Спасылкі