Мост Уздыхаў (італ.: Ponte dei Sospiri) — назва аднаго з мастоў у горадзе Венецыя праз Палацавы канал — Рыа і Палацыа. Мост Уздыхаў быў пабудаваны Антоніа Конці ў 1602 годзе і ўпрыгожаны ў барочным стылі. Мост злучае будынак Палаца Дожаў, у якім размяшчалася зала суда, і будынак турмы. «Уздыханні», ад якіх бярэ назву гэты мост — гэта не ўздыхі закаханых, а сумныя ўздыхі асуджаных, якія, праходзячы пад вартай па гэтым крытым мосце, у апошні раз кідалі погляд на Венецыю.
Мост Уздыхаў (англ.: Bridge of Sighs) ёсць і ў Кембрыджы (Вялікабрытанія) (Cambridge). Пабудаваны ў 1831 годзе, ён не мае падабенства па форме з венецыянскім Мастоў Уздыхаў, але іх аб’ядноўвае тое, што гэтыя масты маюць сцены і дах. Таксама Мост Уздыхаў — неафіцыйная назва пабудаванага ў 1914 годзе Хартфордскага моста ў Оксфардзе(Oxford) , па памерах падобнага з венецыянскім Мастоў Уздыхаў, а па форме — з іншым венецыянскім мостам, Рыяльта.