Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Мельбурнскі каралеўскі тэхналагічны інстытут

Мельбурнскі каралеўскі тэхналагічны інстытут
англ.: Royal Melbourne Institute of Technology
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Royal Melbourne Institute of Technology
Заснаваны 1887
Рэарганізаваны 1992
Краіна
Размяшчэнне Мельбурн, Вікторыя, Аўстралія
Сайт rmit.edu.au
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мельбурнскі каралеўскі тэхналагічны інстытут (англ.: Royal Melbourne Institute of Technology) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Мельбурн у штаце Вікторыя.

Агульная характарыстыка

Заснаваная ў 1887 годзе, вучэльня пачыналася як вячэрняя школа, якая прапаноўвала заняткі ў галіне мастацтва, прыродазнаўчых навук і тэхналогій у адказ на прамысловую рэвалюцыю ў Аўстраліі. Гэта быў прыватны каледж больш за сто гадоў, перш чым стаць дзяржаўным універсітэтам у 1992 годзе. З гадавым прыбыткам каля 1,5 мільярда аўстралійскіх долараў гэта адзін з самых багатых універсітэтаў Аўстраліі. Ён займае 15-е месца ў свеце па мастацтву і дызайну і ўваходзіць у 130 лепшых універсітэтаў свету.

Структура

Школы

  • Бухгалтарскага ўліку, інфармацыйных сістэм і ланцугоў паставак
  • Архітэктуры і горадабудаўніцтва
  • Мастацтва
  • Бізнеса і права
  • Камп'ютарных тэхналогій
  • Дызайну
  • Эканомікі, фінансаў і маркетынгу
  • Інжынерыі
  • Адукацыі
  • Моды і тэкстылю
  • Здароўя і біямедыцынскіх навук
  • Глабальных, гарадскіх і сацыяльных студый
  • Медыяў і камунікацый
  • Нерухомасці, будаўніцтва і кіравання праектамі
  • Прыродазнаўчых навук
  • Менеджменту

Каледжы

  • Каледж бізнесу і права
  • Каледж дызайну і сацыяльнага кантэксту
  • Каледж прафесійна-тэхнічнай адукацыі
  • Каледж прыродазнаўства, тэхналогій, інжынерыі і матэматыкі

Крыніцы

  1. Contact - RMIT University Праверана 11 верасня 2015.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya