Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Медаль «У памяць вайны 1853—1856»

Медаль «У памяць вайны 1853—1856»
Апісанне ўзнагароды
Краіна
Тып медаль
Дата заснавання 26 жніўня (7 верасня) 1856
Колькасць каля 1 700 000
Матэрыял бронза
Памеры 28 міліметр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Медаль «У памяць вайны 1853—1856» — узнагарода Расійскай імперыі ў гонар Крымскай вайны.

Гісторыя

Медаль быў заснаваны 26 жніўня 1856 года да дня каранавання Аляксандра ІІ. Ён меў два варыянта — са светлай і цёмнай бронзы. Усяго на Санкт-Пецярбургскім і Екацярынбургскім манетных дварах было адчаканена больш 1 700 000 медалёў абодвух выглядаў.

Медалямі са светлай бронзы на Георгіеўскай і Андрэеўскай стужках узнагароджваліся ўсе вайсковыя чыны, якія прымалі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях, чыны дзяржаўнага апалчэння і маларасійскіх казачых палкоў і сёстры літасці, якія выконвалі свае абавязкі на баявых пазіцыях. Медалі з цёмнай бронзы насілі на Уладзімірскай і Аннінскай стужках усе вайсковыя чыны, якія знаходзіліся на дзейснай службе, купцы і ганаровыя грамадзянне, што аказалі фінансавую падтрымку дзяржаве падчас вайны, і спадчынныя дваране.

Узнагароджанне медалямі працягвалася да 26 жніўня 1859 года. За гэты час статут медаля дапаўняўся і ўдакладняўся. Пасля права на атрыманне медаля распаўсюдзілася і на замежнікаў, якія знаходзіліся на рускай службе, і каталіцкае духавенства.

Апісанне

На правым боку медаля выяўлены вензелі імператараў Мікалая І і Аляксандра ІІ, увянчаныя каронамі і асененыя прамянямі «ўсёвідушчага вока», змешчанага над імі. Унізе, пад вензелямі, уздоўж борціка медаля, размешчаны даты: «1853-1854-1855-1856». На адваротным боку змешчаны гарызантальны надпіс у пяць радкоў: «НА ТЯ — ГОСПОДИ — УПОВАХОМЪ, — ДА — НЕ ПОСТЫДИМИСЯ — ВО ВЕКИ»[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya