Медаль «Залатая Зорка» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 жніўня 1939 года.
Даваўся асобам, удастоеным звання «Герой Савецкага Саюза», з 1965 года — гарадам-героям і крэпасцям-героям. Уяўляе сабой 5-канцовую зорку з гладкімі двухграннымі прамянямі на правым боку. Выкананая з золата 950-й пробы. Даваўся з ордэнам Леніна.
Эскіз медаля распрацаваў галоўны мастак Дзяржзнака Іван Дубасаў.
Апісанне медаля зацверджана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 кастрычніка 1939 года. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 чэрвеня 1943 года ў рэдакцыю Указа ад 16 кастрычніка 1939 года ўнесеныя змены. Ва Указе сказана:
Медаль «Залатая Зорка» з'яўляецца знакам адрознення асоб, якія ўдастоены найвышэйшай ступені адзнакі СССР — звання «Героя Савецкага Саюза». Медаль «Залатая Зорка» вырабляецца з золата і ўяўляе з сабой пяціканцовую зорку з гладкімі двухграннымі прамянямі на правым боку. Даўжыня промня зоркі — 15 мм. Адваротны бок медаля мае гладкую паверхню і абмежаваны па контуры тонкім абадком, які выступае. На адваротным боку ў цэнтры медаля размешчаны надпіс выпуклымі літарамі: «Герой СССР». Памер літар 4×2 мм, в верхнім промні — нумар медаля, вышынёй у 1 мм.
Медаль выкананы з золата 950 пробы[1] ў выглядзе пяціканцовай зоркі. Адлегласць ад цэнтра зоркі да вяршыні промня — 15 мм. Адлегласць паміж процілеглымі канцамі зоркі — 30 мм. Калодачка медаля выкананая з срэбра. На 18 верасня 1975 года залатога утрымання ў медалі 20,521±0,903 г, срэбранага ўтрымання 12,186±0,927 г. Вага медаля без калодкі: 21,5 г. Агульная вага медаля — 34,264±1,5 г.