Марка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (ням.: Mark der Deutschen Demokratischen Republik, скар. Mark der DDR, DDR-Mark, таксама называлася Deutsche Mark) — грашовая адзінка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Была ўнутранай неканвертоўнай валютай; увоз і вываз былі забароненыя і караліся штрафам.
Пасля Другой сусветнай вайны пераможаная саюзнікамі Германія была падзелена на чатыры зоны акупацыі: амэрыканскую, брытанскую, французскую і савецкую. У заходніх зонах 20 чэрвеня 1948 года ў аднабаковым парадку была ўведзена Нямецкая марка (ФРГ) (ням.: Deutsche Mark). У якасці рэакцыі ў адказ 24 чэрвеня 1948 года ў савецкай зоне была заснаваная свая грашовая адзінка. Нямецкая марка (ням.: Deutsche Mark) савецкай зоны (пазней ГДР) ў 1974 годзе была перайменаваная ў марку ГДР (ням.: Mark der DDR) і праіснавала да 1990 года[2].
Марка выпускалася з 1948 года Нямецкім эмісійным банкам і з 1968 года — Дзяржаўным банкам ГДР. Грашовая адзінка мела наступныя афіцыйныя назвы:
У 1 марцы — 100 пфенігаў (Pf).