Мандэ (мовы)

Мандэ
Таксон сям'я
Прарадзіма Заходняя Афрыка
Статус агульнапрызнаны
Арэал Заходняя Афрыка
Колькасць носьбітаў болей за 25 млн
Класіфікацыя
Катэгорыя афрыканскія мовы

Нігера-кангалезская макрасям'я

Мандэ
Склад
заходнія, усходніяя
Коды моўнай групы
ISO 639-2
ISO 639-5 dmn

Мандэ — сям'я моў у Заходняй Афрыцы. Меркавана ўваходзіць у нігера-кангалезскую макрасям'ю моў. Колькасць носьбітаў — болей за 25 млн чалавек.

Лінгвісты распрацавалі шэраг адрозных унутраных класіфікацый, але звычайна вылучаюць заходнія і ўсходнія мовы мандэ. Часам вылучаюць такія буйныя галіны, як усходняя і самага-бабо.

Для моў мандэ характэрны наступныя рысы:

  • У большасці моў мандэ ёсць сістэма з 7 галосных (i, e, ɛ , a, u, o, ɔ ), хаця ў розных мовах яна вагаецца ад 5 да 9. Многія з іх маюць кантрасныя насавыя галосныя.
  • Мовы мандэ тонавыя. Тоны ўплываюць на марфемы ці цэлыя словы, а не на асобныя склады.
  • Мовы мандэ не маюць сістэмы класаў назоўнікаў.
  • Дзеясловы не скланяюцца па суб'екту. Няма серыйных дзеясловаў.
  • Парадак слоў у сказе: назоўнік — прыметнік — дзеяслоў.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!