Сяло
Малыя Шчарбінічы
Малыя Шчарбінічы на карце Расіі ±
|
Малыя Шчарбінічы (руск.: Малые Щербиничи) — сяло ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Шчарбініцкага сельскага паселішча. Размешчана за 20 км на паўднёвы ўсход ад Злынкі, за 3 км на паўднёвы ўсход ад сяла Вялікія Шчарбінічы. Насельніцтва — 324 чалавека (2010).
Дзейнічаюць аддзяленне паштовай сувязі, сельская бібліятэка. Плаціна і вялікая сажалка на рацэ Вазе.
Гісторыя
Згадваецца з першай паловы XVII стагоддзя як слабада Шчарбініцкая, у складзе Чолхаўскай воласці; казацкага насельніцтва не мела. З 1712 года згадваецца як прыхадское сяло з храмам Свяціцеля Мікалая (не захаваўся).
З другой паловы XVII стагоддзя да 1781 года ўваходзіла ў Тапальскую сотню Старадубскага палка (таксама называлася Новыя Шчарбінічы); затым у Навамесцкім, Навазыбкаўскім (з 1809) павеце (з 1861 года — адміністрацыйны цэнтр Малашчарбініцкай воласці, з 1923 у Злынкаўскай воласці). У XIX стагоддзі дзейнічаў бурачнацукровы завод; у канцы XIX стагоддзя была адкрыта земская школа.
У 1929—1932 гг. у складзе Чуравіцкага раёна, у 1932—1939 гг. — у Навазыбкаўскім раёне, затым у Злынкаўскім, пры часовым скасаванні якога (1959—1988) — ізноў у Навазыбкаўскім. З 1919 года да 1930-х гг. і ў 1989—2005 гг. з’яўлялася цэнтрам Малашчарбініцкага сельсавета; паміж гэтымі перыядамі — у Вялікашчарбініцкім сельсавеце.
Гады
|
1859
|
1892
|
1901
|
1926
|
1979
|
1989
|
2002
|
2010
|
Насельніцтва
|
809
|
1001
|
1054
|
1032
|
398
|
480
|
380
|
324
|
Вядомыя асобы
Літаратура
- Населённые пункты Брянского края. Энциклопедический словарь. — Изд. 2-е, дополненное и исправленное. — Брянск: Десяточка, 2012. — С. 246. — 468 с. — 700 экз. — ISBN 978-5-91877-090-0.
- А. М. Лазаревский. Описание старой Малороссии. — Том 1. Полк Стародубский. — 2-е издание. — Белые Берега: Десяточка, 2008. — С. 493. — 560 с. — ISBN 978-5-903201-27-3.