Малы Уран — рака ў Арэнбургскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Самара (басейн Волгі). Даўжыня 197 км, плошча басейна 2330 км². Працякае па ўзвышшы Агульны Сырт. Жыўленне ў асноўным снегавое. Сярэдні расход за 55 км ад вусця 3,9 м³/сек. Замярзае ў лістападзе — пачатку снежня, раскрываецца ў красавіку.
Зноскі
- ↑ Geographic Names Server — 2018.