Малы́ Перако́п — рака ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Вялікі Перакоп (басейн Віліі).
Даўжыня 13 км[1]. Выток знаходзіцца за 2,5 км на ўсход ад вёскі Канстанцінава ў складзе меліярацыйнай сістэмы «Канстанцінава», цячэ пераважна сярод лесу, упадае ў Вялікі Перакоп за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Шэметава. На ўсім працягу каналізаваная. У вярхоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Зноскі
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 3. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
Спасылкі