Малы Заб — рака ў Іране і Іраку, левы прыток ракі Тыгр.
Даўжыня ракі 456 км. Плошча вадазбору 19 400 км². Выток ракі знаходзіцца ў Курдыстанскіх гарах. Ніжняе цячэнне ракі на Месапатамскай нізіне. Сярэдні расход вады на нізінным участку 219 м³/с. У гарах на тэрыторыі Ірака гідравузел Дакан.
Зноскі
Літаратура
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 269. — 538 с. — 100 000 экз.