Маладзёжны мост — аўтадарожны рамны мост цераз Карпаўку ў Петраградскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Петраградскі і Аптэкарскі востраў. Размешчаны ля вусця Карпаўкі ў створы Пясочнай набярэжнай. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Барачны мост. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна — «Чкалаўская». Назва дадзена 4 ліпеня 1977 года ад размешчанага побач Палаца моладзі.