Бацькі Максіма Недасекава — спартсмены, майстры спорту: бацька — у бегу з бар’ерамі, маці — у скачках у даўжыню. У дзяцінстве займаўся плаваннем, потым боксам, але неўзабаве перайшоў у лёгкую атлетыку, дзе выступаў у бар’ерах, скачках у даўжыню і вышыню[4].
Першы трэнер — Сяргей Сяргеевіч Кахненка. У час вучобы ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву трэніраваўся пад кіраўніцтвам Юрыя Вікенцьевіча Маісіевіча. Пасля трэніраваўся ў Таццяны Фёдараўны Нарэйка[3] і Уладзіміра Мікалаевіча Полагава.
Мне не падабаецца гэты чалавек. Яна вядзе сябе напышліва ў адносінах да каманды і кіраўніцтва. Лічу, з ёй паступілі правільна. Яна шмат гаворыць, але трэба і адказваць за свае словы.
У 2021 годзе ажаніўся з лёгкаатлеткай, пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх юніёрскіх чэмпіянатаў Дар’яй Батогавай[17].
Узнагароды і званні
Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2022)[18], Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2019)[19]. Удастоены ганаровага звання Віцебскага аблвыканкама «Чалавек года Віцебшчыны-2018».