У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шундалаў.
Максім Барысавіч Шундалаў (нар. 26 лістапада 1971, г. Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі фізік-оптык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (2003), дацэнт (2008).
Біяграфія
У 1988—1994 гадах вучыўся на фізічным факультэце БДУ па спецыяльнасці «Фізіка», у 1994—1997 гадах у аспірантуры БДУ. З 1998 года малодшы навуковы супрацоўнік, у 1998—2003 гадах асістэнт, у 2003—2006 гадах старэйшы выкладчык, з 2006 года дацэнт кафедры фізічнай оптыкі і прыкладной інфарматыкі БДУ.
У час палітычных чыстак у студзені 2022 года быў вымушаны напісаць заяву на звальненне з уласнага жадання. У абарону свайго звольненага калегі і заклікам да усіх падтрымліваць звольненых ды адмаўляцца займаць іх працоўныя месцы выступіла ў відэазвароце загадчыца кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі Наталля Абрашына-Жадаева[1].
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: квантавая хімія; тэарэтычная малекулярная спектраскапія.
Зноскі
Спасылкі