Лістападнаяліяна даўжынёй да 10-15 м, у паўночных раёнах рэдка перавышае ў даўжыню 4 м. Сцябло дыяметрам да 2 см[2], завіваецца на апоры, пакрыта маршчыністай, цёмна-карычневай карой[2], якая лупіцца. Парасткі з гладкай жаўтлявай карой.
Лісце эліптычнае або зваротна-яйкападобнае[2], даўжынёй 5-10 см, шырынёй 3-5 см. Мае клінаватае аснаванне і завостраную верхавіну, па краі няяўназубчастае, злёгку мясістае, зверху голае, цёмна-зялёнае, знізу бледнае, са слабым апушэннем па жылках. Хвосцікі ружавата-чырвоныя, 2-3 см у даўжыню. І лісце, і сцёблы выдаюць лімонны пах.
Лімоннік кітайскі — расліна аднадомная, кветкі раздзельнаполыя[2]. Тым не менш, у некаторыя гады на ліяне могуць быць толькі мужчынскія кветкі. Кветкі дыяметрам да 1,5 см, з выразным водарам, белыя[2], аднак да канца перыяду цвіцення ружавеюць, скучаныя ля аснавання аднагадовых галінак па 3-5 з адной пазухі ліста, на самастойных паніклых кветаножках даўжынёй 1-4 см. Калякветнік з 6-9 долямі[2], з іх вонкавыя нікнуць, унутраныя, якія сыходзіліся, авальна-даўгаватыя, тупыя, звычайна вузей вонкавых; пылавіковая калонка утрая карацей калякветніка; пладалісцікі шматлікія, круглявыя, з кароткім носікам.
Пасля цвіцення кветаложа разрастаецца, з адной кветкі утвараецца павіслая гронкападобная зборная мнагаягада даўжынёй да 10 см, пасаджаная сакавітымі чырвонымі кіслымі ягадамі[2] (гэты плод таксама класіфікуюць як сакавітую мнагалістоўку(руск.) (бел.[5]).
Насенне, вызваленае ад каляплодніка, — круглява-пупышкападобнай формы, на ўвагнутым баку з прыкметным цёмна-шэрым рубчыкам, размешчаным папярок семачкі. Даўжыня 3-5 мм, шырыня 2-4,5 мм, таўшчыня 1,5-2,5 мм. Паверхня гладкая, бліскучая, жаўтлява-бурага колеру. Семя складаецца з цвёрдай далікатнай лупіны і шчыльнага ядра, якое ў недаразвітым насенні можа адсутнічаць. Лупіна лёгка ламаецца і свабодна адстае ад ядра. Ядро падковападобнай формы, васкова-жоўтае, адзін канец конусападобна завостраны, другі — круглявы. На выпуклым баку ядра семачкі праходзіць светла-карычневая баразёнка. Асноўную масу ядра насення складае эндасперм. У завостраным канцы верхавіны (у эндасперме) ляжыць невялікі зародак, прыкметны пад лупай. Пах пры расціранні — моцны, спецыфічны. Смак — рэзкі, ялкава-пякучы.
Злева направа: Лісце, плады і насенне лімонніка кітайскага. Лімоннік восенню, на будынку.
Біялагічныя асаблівасці
Спіральна абвівае апору па гадзіннікавай стрэлцы.
Аднаўляецца галоўным чынам вегетатыўна — атожылкамі ад каранёў, укараненне датыкальных з глебай ліян. Аднаўленне насеннем сустракаецца радзей.
Перыяд цвіцення у маі — чэрвені[2], працягваецца 10-14 дзён. Апыляецца насякомымі, уключаючы пчол, якія збіраюць нектар і пылок.
Плады лімонніка спеюць у верасні-кастрычніку[2]. Часткова застаюцца вісець у зіму. У паўночных раёнах амаль не плоданасіць. Да замаразкаў даволі ўстойлівы.
Расце ў кедрава(руск.) (бел.-шыракалістых і іншых іглічна-лісцяных, часам — у лісцяных лясах, звычайна ў прагалах, узлесках, высечках і старых гарах, часцей у вузкіх далінах горных рэк і ручаёў[2]. Расце групамі, утварае зараснікі[2]. Не сустракаецца ў поймах з доўгім затапленнем або працяглым пераўвільгатненнем глебы, таксама пазбягае забалочаных месцаў. У горы падымаецца да 600 м над узроўнем мора.
Святлолюбівая, але ў раннім узросце вытрымлівае моцнае і працяглае зацяненне. Можа расці на бедных ападзоленых суглінках і супяшчаных пойменных глебах. Аптымальнымі для росту і плоданашэння з'яўляюцца дрэнаваныя глебы далін невялікіх горных рэк і ручаёў. Зімастойкая расліна.
Інтрадукаваны ў Еўропе. Вырошчваюць як лекавую і дэкаратыўную расліну.
Са спелых пладоў гатуюць кісель[2], джэм, варэнне, ахаладжальныя напоі, у кандытарскай вытворчасці — начынне для цукерак (напрыклад, карэйскіх хангва(руск.) (бел.), мармелад і інш..
Пры атрыманні соку трэба пазбягаць драблення насення, бо гэта надае соку горкі смак. З соку можна прыгатаваць квас, морс, кісель, «сухое» варэнне. Калі сок дабавіць у чай, атрымаецца асвяжальны напітак. Таксама яго выкарыстоўваюць для букетавання вінаў.
З лісця і кары заварваюць гарбату, якая валодае лёгкім лімонным водарам і мае супрацьцынготныя ўласцівасці[2]. У Карэі такі чай вельмі папулярны і называецца хвачхэ(руск.) (бел..
Варэнне, зваранае з ягад без насення, мае кансістэнцыю джэму і своеасаблівы пах. Плады лімонніку выкарыстоўваюць на прыгатаванне лячэбнага віна. На працяглае захоўванне плады лімонніку замарожваюць або сушаць.
У медыцыне
Настойка насення лімонніка
У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць плод лімонніку кітайскага (лац.: Fructus Schisandrae) і насенне (Semen Schisandrae)[2]. Нарыхтоўваюць спелыя плады з верасня і да замаразкаў[2]. Для атрымання насення з пладоў адціскаюць сок, а пасля закісаннямакухі насенне аддзяляюць ад каляплодніка струменем вады[2]. Адмытае насенне сушаць на сонцы або ў сушылках[2] пры тэмпературы 50—60° С[8].
У лячэбных мэтах выкарыстоўваюць свежыя плады, настойкі насення, адвары з сухіх пладоў, парашок з насення і пладоў. Эфект лекавага ўздзеяння лімонніку залежыць ад характару захворвання, віду расліннай сыравіны (насенне, плады, лісце, кара, карані), дозы прыёму і тыпу нервовай сістэмы чалавека. Таму лячэнне лімоннікам павінна праводзіцца пад строгім наглядам і кантролем урача. Лімоннік не рэкамендуецца ўжываць хворым на эпілепсію, гіпертанію, язвавую хваробу страўніка і дванаццаціперснай кішкі[9].
Лекавыя ўласцівасці лімонніку абумоўлены комплексам фізіялагічна актыўных рэчываў і ў першую чаргу наяўнасцю ў насенні, мякаці пладоў, лісці, кары парасткаў і каранях асобнай групы рэчываў — схізандрынаў[2], якія аказваюць стымулюючае дзеянне на нервовую сістэму, паляпшаюць агульны стан арганізма і апетыт, павышаюць разумовую, фізічную працаздольнасць і вастрыню зроку, паніжаюць стомленасць і стымулююць дзейнасць сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэмы[2].
Павышае артэрыяльны ціск, узмацняе працэсы ўзбуджэння ў структурах галаўнога мозгу і рэфлекторную дзейнасць, падвышае працаздольнасць і памяншае стому пры фізічных і разумовых нагрузках[7].
Сухія ягады захоўваюць да 0,6 % аскарбінавай кіслаты і схізандрын, маюць араматычны пах і рэзкі, горка-салодкі смак. Плады і насенне выкарыстоўваюць у якасці лекавага сродку, якая аказвае адаптагеннае, агульнатанізуючае і псіхастымулюючае дзеянне. Танізавальнае дзеянне пладоў вызначае схізандрын, які падвышае ўзбудлівасць цэнтральнай нервовай сістэмы і стымулюе працу сэрца і дыхальнага апарата.
Выяўлена станоўчае ўздзеянне лімонніку на хворых са знясіленай нервовай сістэмай, неўрастэніяй, санлівасцю і інш. Лімоннік садзейнічае павышэнню крывянога ціску, даводзячы яго да нормы ў хворых на гіпатанію[9].
Па класіфікацыі АТХ ставіцца да агульнатанізуючых прэпаратаў (група A13A).
Прэпараты лімонніка кітайскага паказаны пры астэнічным сіндроме, гіпатаніі, у перыяд рэканвалесцэнцыі пасля саматычных і інфекцыйных захворванняў. Лімоннік таксама прызначаюць пры ператамленні, зніжэнні працаздольнасці і пры занятках дзейнасцю, спалучаныя з вялікімі нервова-псіхічнымі і фізічнымі нагрузкамі. У складзе комплекснай тэрапіі ўжываецца пры парушэннях палавой функцыі на фоне неўрастэніі.
У якасці пабочнага дзеяння пры выкарыстанні лімонніка згадваюцца алергічныя рэакцыі, тахікардыя, парушэнні сну, галаўны боль, павышэнне артэрыяльнага ціску. У сувязі з гэтым дадзеныя прэпараты проціпаказаныя пры парушэннях сардэчнай дзейнасці, артэрыяльнай гіпертэнзіі, падвышанай узбудлівасці, эпілепсіі, парушэннях сну, вострых інфекцыйных захворваннях, хранічных захворваннях печані, гіперадчувальнасці да кампанентаў прэпарата, пры цяжарнасці і ў перыяд лактацыі, а таксама дзецям да 12 гадоў. У пазбяганне парушэння засынання не рэкамендуецца прымаць спіртовую настойку ў другой палове дня. У выпадку ўзнікнення пабочных эфектаў неабходная адмена прэпарата[7].
Агратэхніка
Пасадку лімонніку праводзяць восенню ці вясной да пачатку руху сокаў. Пры пасадцы абмежаванай колькасці раслін каля сцен, альтанак, арачных тунэляў і інш. адлегласць паміж кустамі 1,5 м.
Першыя 2 гады лімоннік расце слаба, нарошчваючы масу каранёў. На 3—4-ы год пачынаецца інтэнсіўны рост парасткаў, з якіх на кожным кусце адбіраюць 1—3 найбольш моцныя, а астатнія выразаюць. Адабраныя парасткі падвязваюць на драцяную шпалеру, супраць кожнай расліны прапускаюць вертыкальны дрот, прымацоўваючы яго да нітак падоўжна нацягнутага дроту. Плоданасіць саджанцы пачынаюць на 4— 5-ы год пасля пасадкі, атожылкі — на год раней.
Абрэзку робяць вясной ці восенню ў перыяд спакою расліны. Выразаюць загушчальныя, хворыя, паламаныя і сухія парасткі. Пры неабходнасці некаторыя здаровыя парасткі ўкарочваюць, сістэматычна выдаляюць каранёвыя атожылкі, каб яны не прыгняталі рост асноўных сцёблаў і не зніжалі іх прадукцыйнасці.
↑ абвгдеёжзіклмнопрстуфхМитюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г.Лещина обыкновенная (орешник) // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 75-77. — 200 с. — 130 000 экз.
↑Барабанов Е.И. Ботаника: учебник для студ.высш.учеб.заведений. — М: Издательский центр «Академия», 2006. — 448 с. — ISBN 5-7695-2656-4.
↑Сербин А.Г. и др. Медицинская ботаника. Учебник для студентов вузов. — Харьков: Изд-во НФаУ: Золотые страницы, 2003. — С. 123. — 364 с. — ISBN 966-615-125-1.
↑Сергиевская Е.В. Систематика высших растений: Практический курс. — СПб.: «Лань», 2002. — ISBN 5-8114-0452-2.
Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка, 1989. — 304 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0.
Ворошилов В. Н. Флора советского Дальнего Востока. — М.: Наука, 1966.
Солодухин Е. Д. Деревья, кустарники и лианы советского Дальнего Востока. — Уссурийск, 1962.
Усенко Н. В. Деревья, кустарники и лианы Дальнего Востока. — Хабаровск: Кн. изд-во, 1984.
Спасылкі
Лімоннік кітайскі: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)(Праверана 17 сакавіка 2013)
Лімоннік кітайскі ў базе дадзеных PubMed(англ.)(Праверана 17 сакавіка 2013)