Залатая Ружа[d]
Герцагіня Амалія Яўгенія Лізавета Баварская (ням.: Elisabeth Amalie Eugenie, Herzogin in Bayern; 24 снежня 1837 года — 10 верасня 1898 года) — баварская прынцэса, жонка імператара Франца Іосіфа I. Імператрыца Аўстрыі з 24 красавіка 1854 года (дня заключэння шлюбу), каралева-кансорт Венгрыі з 8 чэрвеня 1867 года (дня ўтварэння двуадзінай манархіі Аўстра-Венгрыі). Вядомая пад памяншальна-ласкальным імем Сісі (ням.: Sisi), якім яе называлі родныя і сябры (у мастацкай літаратуры і кіно ўжываецца варыянт напісання Сіссі).