Лі́дскі паве́т (руск. : Лидский уезд ) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Слонімскай , Літоўскай і Гродзенскай і Віленскай губерняў , якая існавала ў 1795 —1920 гадах. Цэнтр — горад Ліда . Тэрыторыя больш за 4,9 тыс. кв. вёрст.
Гісторыя
Лідскі павет у складзе Слонімскага намесніцтва Расійскай імперыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі былога Лідскага павета Вялікага Княства Літоўскага, якая адышла да Расійскай імперыі ў выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай . У 1797 годзе павет увайшоў у склад Літоўскай губерні , у 1801 годзе — у склад Гродзенскай , а ў 1843 годзе — Віленскай губерні .
З 2 лютага 1919 года ў складзе ЛітБел , неўзабаве заняты польскім войскам. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года адышоў да Польскай Рэспублікі , дзе увайшоў у склад Навагрудскага ваяводства .
Насельніцтва
У 1864 насельніцтва склада каля 110 тыс. жыхароў, у т.л. больш за 75 тыс. католікаў , каля 30 тыс. праваслаўных , каля 6 тыс. іўдзеяў , дзейнічалі 31 касцёл , 19 цэркваў , 18 яўрэйскіх малітоўных дамоў. На тэрыторыі павета знаходзіліся 15 мястэчак , 15 сёл , 866 вёсак , 876 іншых паселішчаў (калоній , фальваркаў , аколіц , хутароў і інш.).
Паводле перапісу 1897 года ў павеце пражывала 205,8 тыс. жыхароў. У тым ліку беларусы — 73,2 %; яўрэі — 12,0 %; літоўцы — 8,7 %; палякі — 4,7 %; рускія — 1,2 %. У павятовым горадзе Лідзе пражывалі 9323 чал.[ 2]
У 1913 годзе — 252,5 тыс. жыхароў.
Эканоміка
У 1910 годзе дзейнічалі 244 фабрыкі і заводы з 2160 рабочымі.
Адміністрацыйны падзел
Пасля рэформы 1861 года падзелены на 24 воласці [ 3] :
Ураднікі павета
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
да 1843 года