Лідзія Іванаўна Галушкіна (15 чэрвеня 1923, г. Іванава — 11 лістапада 2009) — беларуская артыстка оперы (мецца-сапрана). Народная артыстка Беларускай ССР (1963)[1].
Біяграфія
Скончыла Маскоўскую кансерваторыю ў 1950 годзе. У 1951—1981 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1]. З 1974 па 2009 г. выкладала ў Беларускай акадэміі музыкі, прафесар кафедры спеваў[2].
Творчасць
Творчасці Галушкінай уласцівы глыбокае пранікненне ў псіхалогію сваіх сцэнічных гераінь, здольнасць ствараць уражлівыя музычныя вобразы: Надзея[3][4] («Надзея Дурава» А. Багатырова), Алеся, Ганка («Дзяўчына з Палесся» і «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Мальвіна, Вераніка («Калючая ружа», «Зорка Венера» Ю. Семянякі), Марына («Яснае світанне» А. Туранкова), Аксіння («Ціхі дон» І. Дзяржынскага), Клара («Заручыны ў манастыры» С. Пракоф’ева), Любаша («Царская нявеста (руск.) (бел.» М. Рымскага-Корсакава), Кліцямнестра («Арэстэя (руск.) (бел.» С. Танеева), Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Амнерыс («Аіда» Дж. Вердзі), Лаўра («Джаконда (руск.) (бел.» А. Панк'елі (руск.) (бел.) і інш[1]. Першая выканаўца многіх камерных твораў беларускіх кампазітараў[1].
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя. У 5 т. Т. 5. — Мінск, 1981.
- Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2002.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.
- Галу́шкіна Лідзія Іванаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 205. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі