Аляксей Яўлампавіч Туранкоў

Аляксей Яўлампавіч Туранкоў
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 21 студзеня 1886(1886-01-21) ці 9 студзеня 1886(1886-01-09)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 верасня 1958(1958-09-27)[1] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксе́й Яўла́мпавіч Туранко́ў (9 (21) студзеня 1886, Санкт-Пецярбург, Расія — 27 верасня 1958, Мінск) — беларускі кампазітар.

Біяграфія

Аляксей Туранкоў у моладасці

З шматдзетнай сям’і дворніка. У 1892 годзе пасля раптоўнай смерці бацькі трапіў у гарадскі прытулак для дзяцей-сірот. У 1895 годзе — у школу т. зв. «салдацкіх дзяцей» пры адным з армейскіх палкоў, дзе вучыўся граць на духавых інструментах, скрыпцы і фартэпіяна. Быў прыхаджанінам палкавой царквы, спяваў у царкоўным хоры. У 1901 годзе (па рэкамендацыі рэгента) накіраваны на трохгадовыя курсы па падрыхтоўцы рэгентаў пры Імператарскай Прыдворнай пеўчай капэле, вывучаў музычна-тэарэтычныя прадметы (гармонію і контрапункт) у А. К. Лядава, наведваў рэгенцкі курс М. А. Сакалова. Адначасова залічаны ў школу прапаршчыкаў. У 1904—1909 гадах  радавым салдатам адбываў вайсковую павіннасць. У 1909—1911 гадах зарабляў прыватнымі ўрокамі, спяваў у рэстаранах і царкоўным хоры. Страціў усіх родных — маці, 8 братоў і сясцёр. У 1911 годзе паступіў у Пецярбургскую кансерваторыю на кампазітарскі курс А. К. Лядава, але неўзабаве пакінуў яе, бо не меў сродкаў плаціць за навучанне. Уладкаваўся альтыстам у першакласны сімфанічны аркестр Паўлаўска (цяпер тэрыторыя Пушкінскага раёна Санкт-Пецярбурга) пад кіраўніцтвам кампазітара і дырэктара Пецярбургскай кансерваторыі А. К. Глазунова. Пры падтрымцы апошняга зноў паступіў (з правам бясплатнага навучання) на кампазітарскае аддзяленне кансерваторыі. У 1914 годзе мабілізаваны на фронт.

Дэмабілізаваўся ў Гомелі, дзе ў 1918—1919 гадах удзельнічаў у заснаванні музычнай школы і Народнай кансерваторыі (у 1920 годзе ператворана ў Дзяржаўную музычную школу 1-й і 2-й ступені, у 1921 — у Дзяржаўны музычны тэхнікум), працаваў у гарадскім сімфанічным аркестры, загадваў музычнай секцыяй гарадскога аддзела народнай адукацыі, кіраваў самадзейнымі харавымі калектывамі. У 1934 годзе пераехаў у Мінск, працаваў артыстам аркестра радыёкамітэта, альтыстам у сімфанічным аркестры[3]. У 1938 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР першага склікання. Атрымаў ганаровае званне Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1940).

28 чэрвеня 1941 года пры спробе пакінуць горад разам з жонкай (В. І. Фалькоўскай) абстраляны нямецкім дэсантам. Жонка загінула, ён, паранены, вярнуўся дамоў, жыў у цешчы (медсястры Н. М. Фалькоўскай). У 1941—1944 гадах працаваў у Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску і выдавецтве Канстанціна Езавітава ў Рызе.[4] У 1943 годзе пабраўся шлюбам з Ксеніяй Якаўлеўнай Ваўчок.

Падчас няўдалай аперацыі па вываду кампазітара з горада да партызан быў схоплены і расстраляны сувязны партызанскага атрада. За гэта Туранкоў арыштаваны 22 чэрвеня 1944 года ў Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 23.6.1945 года як «памагаты нямецкіх акупантаў» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з канцлагераў ГУЛАГа, дзе, паводле сведчання Антона Царанкова, ледзь не загінуў ад голаду. Вызвалены, напэўна, да 1947 года. Паводле іншых звестак, знаходзіўся ў лагерах да 14 жніўня 1954 года.[5] Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 21.10.1959 года.[6]

Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.

Творчасць

Адзін з пачынальнікаў жанраў масавай песні, хору, раманса ў беларускай музыцы. Аўтар опер «Кветка шчасця» (лібрэта Вольгі Барысевіч, Петруся Броўкі і Пятра Глебкі, пастаўлена ў 1939 годзе), «Яснае світанне», балета «Лясная казка». Напісаў музыку да многіх драматычных спектакляў («Пінская шляхта» і інш.) і кінафільмаў. Аўтар апрацоўкі беларускіх народных песень.

Асаблівае значэнне ў яго творчасці мае опера «Кветка шчасця», якая вызначаецца паэтычнасцю, лірызмам, сувяззю з нацыянальным музычным фальклорам, дакладнасцю музычных характарыстык у абмалёўцы вобразаў, дасціпным народным гумарам[7].

Зноскі

  1. а б Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 29 чэрвеня 2024.
  2. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  3. Забытыя партытуры Аляксея Туранкова прачыталі ў Гомелі. 26.03.2016
  4. Ю. Туронак (2002)
  5. Гісторыя Беларусі. У 6 т. Т. 6. Беларусь у 1946—2009 гг. / Ред. тома У. Навіцкі. Мінск, 2011. С. 143.
  6. Л. Маракоў (2003)
  7. Дз. Жураўлёў (БелЭн, 2003)

Літаратура

Спасылкі

Read other articles:

Austrian diplomat, foreign minister and Chancellor (1773–1859) Metternich redirects here. For other people, see House of Metternich and Metternich (name). His Most Serene HighnessKlemens von MetternichPrince of Metternich-Winneburg zu BeilsteinPortrait by Thomas Lawrence, 1815Chancellor of the Austrian EmpireIn office25 May 1821 – 13 March 1848MonarchsFrancis IFerdinand IPreceded byOffice establishedSucceeded byFranz Anton as Minister-PresidentForeign Minister of the Austrian Emp...

 

A1 Grand Prix Categorie eenzitters Eerste maal 2005 Actieve jaren 4 Regio Mondiaal Aantal teams 22 (2008/2009) Motorfabrikanten Ferrari Bandenfabrikanten Michelin Kampioen A1 Team Ierland www.a1gp.com Portaal    Autosport A1GP was een raceklasse voor auto's die werd verreden in een wereldwijd landenkampioenschap. De bedenker van de serie is sjeik Maktoum Hasher Maktoum Al Maktoum die graag voor het publiek attractieve races wilde zien. A1GP was opgezet als een tegenhanger van de For...

 

Чемпіонат Австрії з футболу 1944—1945 Деталі турніру Дата проведення 1944—1945 Кількість учасників 10Призери Путівки в континентальні кубки Обмін між лігами Статистика турніру ← Попередній сезонНаступний сезон → Гауліга Остмарк 1944/45 (нім. Fußball-Sportbereichsklasse Donau-Alpenland 1944/45) 

Portret Laboratorium in 1862 door Otto Eerelman Allegorie op de cholera Izaac van Deen (Burgsteinfurt, 24 maart 1804 - Groningen, 1 november 1869) was een arts en wetenschapper. De zoon van de uit Kopenhagen afkomstige Groningse[1] opperrabbijn Abraham Tiktin Izaäksen van Groningen studeerde medicijnen in Kopenhagen en Leiden. Tijdens zijn studie in Leiden maakte hij kennis met de Zwollenaar H.C.H. Thorbecke, een broer van de staatsman. Izaac van Deen promoveerde in 1831 in Kopenhage...

 

Pour les articles homonymes, voir Hubert Deschamps et Deschamps. Hubert Deschamps Données clés Nom de naissance Hubert Louis Marie Deschamps Naissance 13 septembre 19237e arrondissement de Paris Nationalité Française Décès 29 décembre 1998 (à 75 ans)1er arrondissement de Paris Profession Acteur modifier Hubert Deschamps est un acteur français né le 13 septembre 1923 à Paris, ville où il est mort le 29 décembre 1998[1],[2]. Biographie Hubert Deschamps est issu d'une...

 

هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (يوليو 2017) نظرية المبادئ الإدارية هي النظرية الإدارية التي قدمها العالم الفرنسي هنري فايول، والذي عرّف الإدارة بقوله أن تمارس الإدارة معناه أن تتنبأ وأن تخطط وأن تصدر ا

Twenty-year smoothed plots of averaged ring-width (dashed) and tree-ring density (thick line), averaged across all sites, and shown as standardized anomalies from a common base (1881–1940), and compared with equivalent-area averages of mean April–September temperature anomalies (thin solid line). From Briffa et al. 1998.[1] The divergence problem is an anomaly from the field of dendroclimatology, the study of past climate through observations of old trees, primarily the properties...

 

У этого термина существуют и другие значения, см. Ясная Поляна. В Анучинском районе Приморья тоже есть село Ясная Поляна. СелоЯсная Поляна 45°34′28″ с. ш. 134°18′59″ в. д.HGЯO Страна  Россия Субъект Федерации Приморский край Муниципальный район Дальнереченский Сел...

 

Eva Strittmatter 2009 Eva Strittmatter (8 de fevereiro de 1930 - 3 de janeiro de 2011) foi uma escritora de poesia, prosa e de literatura infantil alemã.[1] Referências ↑ «Eva Strittmatter gestorben» (em alemão). Arquivado do original em 7 de janeiro de 2011  A referência emprega parâmetros obsoletos |lingua2= (ajuda) Este artigo sobre um(a) escritor(a) é um esboço. Você pode ajudar a Wikipédia expandindo-o.vde Portal da Alemanha Portal da literatura

艦歴 計画 大正7年度計画[1] 起工 1921年5月18日[1] 進水 1922年6月28日[1] 就役 1923年3月20日[1] 除籍 1945年11月20日[1] その後 1945年5月1日予備艦[1]1946年5月米軍により海没処分 性能諸元 排水量 基準:889トン 常備:920.1トン水中:1,102.7トン 全長 72.72m 全幅 7.16m 吃水 3.96m 機関 ヴィッカース式ディーゼル2基2軸水上:2,400馬力水中:1,600馬力 速力 水...

 

منطقة التجارة العربية الحرة الكبرىمعلومات عامةالنوع معاهدة موقع الويب caeu.org.eg تعديل - تعديل مصدري - تعديل ويكي بيانات منطقة التجارة العربية الحرة الكبرى هي حلف اقتصادي بين الدول العربية للتكامل الاقتصادي والتبادل التجاري منخفض الرسوم الجمركية. دخلت منطقة التجارة الحرّة ا...

 

Market town and civil parish in Devon, England For other uses, see Chulmleigh (disambiguation). Chimley redirects here. For the devices known as chimleys in some English dialects, see chimney. Human settlement in EnglandChulmleighMain Street in ChulmleighChulmleighLocation within DevonPopulation1,017 (2011)OS grid referenceSS6814Civil parishChulmleighDistrictNorth DevonShire countyDevonRegionSouth WestCountryEnglandSovereign stateUnited KingdomPost townCHULMLEIGHPostc...

Russian chemist (1867–1896) In this name that follows Eastern Slavic naming conventions, the patronymic is Yevstafievna and the family name is Popova. Vera PopovaBorn(née Bogdanovskaya)(1867-09-17)17 September 1867[1]Saint PetersburgDied8 May 1896(1896-05-08) (aged 28)[1] (Gregorian calendar); 26 April (Julian Calendar).[2]Izhefskii ZavodCause of deathExplosionKnown forEarly Russian chemistSpouseGeneral Jacob Kozmich PopovParent(s)Yevstafy Ivanovi...

 

American television series The New Leave It to BeaverThe New Leave It to Beaver cast photo.(Top row; left to right) Ken Osmond, Jerry Mathers, Janice Kent, Tony Dow.(Center row; left to right) Eric Osmond, Kipp Marcus, Barbara Billingsley, Kaleena Kiff.(Bottom row; front) John Snee.Also known asStill the BeaverGenreSitcomBased onLeave It to Beaver by Joe Connelly and Bob MosherDeveloped byBrian LevantDirected byNick AbdoBob ClaverRoger DuchownyJeffrey GanzSteven Hilliard SternStarringBarbara ...

 

Skyscraper in Noida, Uttar Pradesh, India This article needs to be updated. Please help update this article to reflect recent events or newly available information. (December 2017) Supernova SpiraGeneral informationTypeMixed useLocationNoida, IndiaCoordinates28°33′01″N 77°19′22″E / 28.5502°N 77.3228°E / 28.5502; 77.3228Construction started2012OwnerSupertechHeightRoof300 metres (984 ft)[1][2]Technical detailsFloor count80Lifts/elevators3...

United States historic placeBoscawen Academy and Much-I-Do Hose HouseU.S. National Register of Historic Places Hose house on the left, academy on the rightShow map of New HampshireShow map of the United StatesLocationKing St., Boscawen, New HampshireCoordinates43°19′3″N 71°37′20″W / 43.31750°N 71.62222°W / 43.31750; -71.62222Area0.8 acres (0.32 ha)Built1827 (1827)Built byAbbott, WilliamArchitectural styleFederalNRHP reference No.800...

 

Renan Silva Informasi pribadiNama lengkap Renan da SilvaTanggal lahir 2 Januari 1989 (umur 34)Tempat lahir Rio de Janeiro, BrasilTinggi 176 cm (5 ft 9 in)Posisi bermain Gelandang serangInformasi klubKlub saat ini Persik KediriNomor 10Karier junior2000–2010 FlamengoKarier senior*Tahun Tim Tampil (Gol)2011 Vitória 1 (0)2011 Olaria 16 (6)2012 Boavista 4 (1)2012 Rapid Bucureşti 5 (3)2013 Petrolul Ploiești 12 (1)2013 Al-Nahda 11 (3)2014 Macaé 4 (0)2014 Songkhla United 12 ...

 

Beber tribal confederation in Morocco Barghawata Confederacy744–1058Barghawata Confederacy (blue)Common languagesBerber (Lisan al-Gharbi)Religion Official : Islam-influenced Traditional Berber religion (adopted by 12 tribes)Other : Islam (Khariji)(adopted by 17 tribes)GovernmentMonarchyTribal confederacy(29 tribes)King • 744 Tarif al-Matghari• 961 Abu Mansur Isa Historical eraMiddle Ages• Established 744• Disestablished 1058 Preceded by Succee...

PringkukuKecamatanNegara IndonesiaProvinsiJawa TimurKabupatenPacitanPemerintahan • Camat-Populasi • Total- jiwaKode Kemendagri35.01.02 Kode BPS3501030 Luas- km²Desa/kelurahan13 Pringkuku adalah sebuah kecamatan di Kabupaten Pacitan, Jawa Timur, Indonesia. Kecamatan Pringkuku dilintasi Jalan Nasional Rute 3 ruas Yogyakarta-Wonogiri-Pacitan. Kecamatan ini terkenal memiliki banyak banyak pantai berpasir putih yang indah seperti Pantai Watukarung. Komoditas di Kecama...

 

West Palm Beach mayoral election, 2015 ← 2011 March 2015 2019 →   Mayor before election Jeri Muoio Democratic Elected Mayor Jeri Muoio Democratic Elections in Florida Federal government Presidential elections 1848 1852 1856 1860 1868 1872 1876 1880 1884 1888 1892 1896 1900 1904 1908 1912 1916 1920 1924 1928 1932 1936 1940 1944 1948 1952 1956 1960 1964 1968 1972 1976 1980 1984 1988 1992 1996 2000 2004 2008 2012 2016 2020 2024 Presidential primaries Democratic 2000 20...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!