Ліві́йскі дына́р (араб.دينار, код ISO 4217: LYD) — афіцыйная валютаЛівіі. Дзеліцца на 1000 дырхамаў (درهم). Звычайна лівійцы называюць свой дынар «джні» (ʒni) ці «джнэх» (ʒneh).
Гісторыя
Пад час уваходжання краіны ў склад Асманскай імперыі, у якасці валюты ўжываўся асманскі піястр, але аж да 1844 года, калі была ўведзена ліра, Лівія ўжывала паралельна і мясцовую валюту. Пасля пачатку італьянскай акупацыі, турэцкая ліра была заменена італьянскай лірай. У 1943 годзе, калі Лівія была падзелена на францзускую і брытанскую часткі, у якасці валюты ўжываліся французскі франк і ліра, выпушчаная брытанскімі вайсковымі ўладамі.
Пасля атрымання незалежнасці ў 1951 годзе была ўведзена ўласная валюта — лівійскі фунт (LYP). Ён дзяліўся на 100 піястраў і 1000 міліемаў. У 1971 годзе пасля прыходу да ўлады Муамара Кадафі, фунт быў заменены дынарам.
У наш час у абароце знаходзяцца банкноты наміналам 1/4, 1/2, 1, 5, 10, 20 і 50 дынароў розных гадоў выпуску.