Лі Гон Хі (кар.: 이건희; 9 студзеня 1942 — 25 кастрычніка 2020) — паўднёвакарэйскі прадпрымальнік, кіраўнік карпарацыі Samsung Group з 1987 па 2008 гады і ў 2010 годзе. Яму прыпісваюць ператварэнне Samsung у найбуйнейшага ў свеце вытворцу смартфонаў, тэлевізараў і мікрасхем. З 2007 па 2020 гады быў самым багатым чалавекам Паўднёвай Карэі. На момант смерці яго багацце складала 21 млрд долараў.
Біяграфія
Лі Гон Хі нарадзіўся 9 студзеня 1942 года ў Тэгу, падчас японскай акупацыі Карэі (укр.) (бел.[6]. Ён быў трэцім сынам Лі Бён Чхоля, заснавальніка кампаніі Samsung, якая была ў гэты час экспарцёрам садавіны і сушанай рыбы[7]. Ён атрымаў ступень эканаміста ва Універсітэце Васэда ў Японіі. Далей вучыўся ў магістратуры па бізнесе ва Універсітэце Джорджа Вашынгтона ў Вашынгтоне, але не атрымаў вучонай ступені.
Лі Гон Хі далучыўся да Samsung Group у 1968 годзе. Пасля смерці бацькі ў 1987 годзе ён узначаліў канцэрн. У 1993 годзе Лі Гон Хі вырашыў, што настаў час для рэформаў. На той момант Samsung вырабляў вялікую колькасць няякасных тавараў. Лі Гон Хі асабіста адклікаў партыю са 150 тысяч няякасных гаджэтаў на суму каля $50 млн і спаліў іх. З гэтага часу кампанія ўзяла курс на якасць прадукцыі, а не на яе колькасць. Пад кіраўніцтвам Лі Гон Хі кампанія па невялікай вытворчасці вырасла ў буйную міжнародную карпарацыю — самую паспяховую з усіх паўднёвакарэйскіх чэболь (руск.) (бел. (сямейных бізнес-імперый, якія дамінавалі ў эканоміцы Карэі пасля Другой сусветнай вайны). Дзякуючы карпаратыўнай палітыцы ў Samsung узніклі дзясяткі даччыных кампаній, у тым ліку адзін з вядучых вытворцаў смартфонаў у свеце Samsung Electronics (руск.) (бел.. Акрамя таго, Samsung вырабляе мікрасхемы, якія ў сваіх распрацоўках выкарыстоўваюць іншыя тэхналагічныя кампаніі.
У 2008 годзе Лі Гон Хі прыйшлося сысці ў адстаўку — суд прысудзіў яго да ўмоўнага зняволення за ўхіленне ад выплаты падаткаў. У 2010 годзе прысуд адмянілі, і Лі вярнуўся ў кіраванне кампаніяй.
Лі лячыўся ад рака лёгкіх у канцы 1990-х гадоў. У маі 2014 года Лі Гон Хі быў шпіталізаваны з-за сардэчнага прыступу і запаў у кому, у якой ён знаходзіўся да сваёй смерці. Памёр 25 кастрычніка 2020 года ў Сеуле на 79-м годзе жыцця. У Лі засталіся жонка і трое дзяцей. Сын Лі Джэ Ён фактычна кіраваў кампаніяй апошнія пяць гадоў[8].
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|