Лёзненская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў маі 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Лёзненскага, Сенненскага, Чашніцкага, Бешанковіцкага, Багушэўскага, Лепельскага, Ільянскага, Крупскага і Халопеніцкага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (604 партызаны, 3 батальёны, 13 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
Брыгада была створана на базе атрадаў «Граза» (потым 1-ы), імя Чапаева (потым 2-і імя І. П. Спірыдонава) і «Буравеснік» (потым 3-і), вылучаных з партызанскай брыгады «Аляксея» (пазней партызанская брыгада імя А. Ф. Данукалава). 14-ы атрад у чэрвені 1944 года быў расфарміраваны. На дату злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
- 4 батальёны;
- 1-ы атрад;
- 2-і атрад імя Спірыдонава[1];
- 3-і атрад;
- 4-ы атрад;
- 5-ы атрад;
- 6-ы атрад;
- 7-ы атрад;
- 8-ы атрад;
- 9-ы атрад;
- 10-ы атрад;
- 11-ы атрад;
- 12-ы атрад;
- 13-ы атрад.
Камандаванне
Камандзір
Камісары
Начальнік штаба
Гісторыя
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунцы Віцебск — Смаленск, шашэйных і грунтавых дарогах. У «рэйкавай вайне» на чыгунцы Віцебск — Орша падарвалі каля 400 рэек. У кастрычніку 1943 года ўдзельнічалі ў штурме нямецкага гарнізона ў гарадскім пасёлку Чашнікі, удзельнічалі ў Лепельскай аперацыі. Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Смаляны (кастрычнік 1943) Чашніцкага, Багданава (люты 1944), Сенненскага, Чэрцы і Шубнікі (сакавік 1944) Лепельскага раёнаў. У маі 1944 года брыгада зрабіла баявы марш у Вілейскую вобласць, у маі — чэрвені ў Ільянскім раёне вяла баі з карнікамі.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ камандзір атрада І. П. Спірыдонаў, загінуў
Літаратура