Лятохі — археалагічны помнік: курганны могільнік каля в. Лятохі (Віцебскі раён). Знаходзіцца за 1 км ад берага р. Лучоса, у лесе, уздоўж дарогі. 14 курганоў вышынёй 1,5 — 2,5 м, дыяметрам 12х14 м. Адзін курган валападобны (даўжыня 70 м, шырыня 1 м, вышыня 1,5 м). Каля падножжа насыпу — глыбокія раўкі. У 1924 г. 2 авальныя курганы даследаваў А. К. Супінскі. У адным кургане на гарызонце рэшткі дрэнна спаленнага касцяка, арыентаванага на паўночны ўсход, у другім на грунце выяўлена вогнішча. У 1965 і 1972 гг. могільнік абследаваў Г. В. Штыхаў, а ў 1981 г. — Л. У. Калядзінскі.
Могільнік датуецца 2-й паловай I тыс. н. э.