«Лю́дзі на бало́це» ― дэбютны студыйны альбом рок-гурта «Людзі на балоце», які быў выдадзены ў 2012 годзе.[2]
Альбом быў прэзентаваны на партале «Тузін Гітоў» 10 кастрычніка 2012 года. Калекцыйны CD-варыянт распаўсюджваўся на канцэртах гурта.
Музычны крытык Сяргей Будкін лічыць, што ўсе творы альбома выдатна слухаюцца і ў адрыве ад канкрэтнага гістарычнага кантэксту, а некаторыя з іх вартыя таго, каб стаць застольнымі і прыйсці на змену абсалютна чужым для беларускай традыцыі спевам:
Музычны журналіст Зміцер Падбярэзскі адзначае, што праграма здаровая па духу і абсалютна жывая, але мае недахопы: