Любоў Фёдараўна Думаноўская |
Дата нараджэння |
28 студзеня 1946(1946-01-28) (78 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Думаноўская.
Любоў Фёдараўна Думаноўская (28 студзеня 1946, Алма-Ата) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыла Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1970 г. Працавала старшым архітэктарам у Мінскпраекце, аддзела знешняга афармлення і малых архітэктурных формаў у ГалоўАПУ Мінгарвыканкама, з 1977 па 1980 г. — архітэктарам-будаўніком у ГДР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты гандлёвага цэнтра ў мікрараёне Чыжоўка, падземнага пешаходнага пераходу па вул. Валгаградскай і Ленінскім праспекце, праект забудовы вуліцы Нямігі, рэканструкцыя атэлье па зав. Ламаносава, 9 і адміністрацыйнага будынка райвыканкама Першамайскага раёна, праект будынка апорна-ўзмацняльнай станцыі (1970—1974) у Мінску, зала германа-савецкай дружбы, сталовая і інтэрнацыянальнае кафэ ў Лейпцыгу (1977—1980).
Зноскі
Літаратура