Займаўся футболам у клубе «Эстудыянтэс» з роднага горада Мерседэс і «Аргенцінас Хуніярс», за апошні з якіх дэбютаваў у дарослым футболе ў 2003 годзе. У клубе правёў 2 сезоны, пасля чаго перайшоў у клуб «Індэпенд’ентэ».
Сваёй гульнёй за «Індэпенд’ентэ» прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба бельгійскага «Андэрлехта», да складу якога далучыўся ў 2006 годзе. Згуляў за «Андэрлехт» наступныя сем сезонаў сваёй гульнявой кар’еры, правёўшы больш за 200 матчаў у чэмпіянаце Бельгіі.
23 ліпеня 2013 года «Лацыа» абвясціў пра пераход Більі ў свой склад. Ігрок падпісаў кантракт на пяць гадоў. У складзе «Лацыа» стаў адным з лідараў і капітанам каманды. У ліпені 2017 года быў набыты «Міланам», з якім падпісаў трохгадовы кантракт[3].
Па заканчэнні сезона 2019/20 пакінуў «Мілан» у якасці свабоднга агента, і ў верасні 2020 года далучыўся да турэцкага клуба «Фаціх Карагюмрук», які выйшаў у Супер Лігу.