Летнія Алімпійскія гульні (англ.: 2024 Summer Olympics, фр.: Jeux olympiques d'été de 2024, афіцыйная назва XXXIII Летнія Алімпійскія гульні) — 33-я па ліку летнія Алімпійскія гульні, якія плануецца правесці ў сярэдзіне 2024 года. Прыём афіцыйных заявак пачаўся 15 студзеня 2015 года і быў скончаны 15 верасня 2015 года. 13 верасня 2017 года МАК на сваёй 131-й сесіі ў Ліме афіцыйна абвясціў сталіцу Алімпійскіх гульняў — Парыж[2]. Цэнтрамі правядзення алімпійскіх спаборніцтваў сталі таксама іншыя гарады і мясцовасці Францыі, спаборніцтвы па сёрфінгу прымае размешчаны ў процілеглым паўшар’і Зямлі востраў Таіці.
Алімпійскі агонь быў запалены 16 красавіка 2024 года ў грэчаскай Алімпіі. 9 мая французскі паруснік «Белем[fr]» даставіў яго ў Марсель. Маршрут эстафеты алімпійскага агню па Францыі праходзіць па 400 гарадах на працягу 69 дзён[3].
Грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў прайшла ў Парыжы 26 ліпеня. Упершыню ў гісторыі яна была праведена па-за стадыёнам. Гэта дзеля таго, каб на свае вочы мерапрыемства змагла пабачыць максімальная колькасць людзей. Парад каманд-удзельніц таксама ўпершыню быў арганізаваны ў выглядзе плавання на караблях па Сене.
Селін Дыён выканала песню Эдзіт Піяф «Hymne a l’amour» на другім паверсе Эйфелевай вежы і завяршыла цырымонію адкрыцця Алімпіяды-2024. Алімпійскі агонь запалілі ў чашы паветранага шара, які потым узняўся ў неба.