Лепельскі раённы краязнаўчы музей

Лепельскі раённы краязнаўчы музей
Профіль комплексны
Заснаваны 1953
Падпарадкаванасць аддзел культуры Лепельскага гарвыканкама
Месцазнаходжанне Віцебская вобласць, г. Лепель, вул. Калініна, 66, 211180
Памеры фонду 14 966
Агульная плошча 406
Выставачная плошча 316
Плошча запаснікаў 34
Адкрыты 9.00–18.00, акрамя суботы
lepel.museum.by/be
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лепельскі раённы краязнаўчы музеймузей горада Лепеля. Адпаведна з распараджэннем Савета Міністраў БССР ад 4 лістапада 1953 г. быў створаны краязнаўчы музей, які размясціўся на беразе возера ў драўляным будынку пачатку XIX ст.

Гісторыя

У 1959 г. будынак музея перавезлі на скрыжаванні вуліц М. Горкага і Калініна (Мопраўская), дзе ён знаходзіцца і зараз.

У жніўні 1967 г. дырэктарам музея стала Э. Жарнасек. У гэты час у музеі было ўжо больш за 3 тыс. экспанатаў асноўнага фонду.

Да будынка музея робіцца прыбудова для фондасховішча. Паступова павялічвалася плошча музея, расла колькасць экспанатаў. У 1974 г. у асноўным фондзе музея налічвалася ўжо 4200 адзінак.

Структура

У цяперашні час музей мае 7 экспазіцыйных залаў (пл. экспазіцыі 283 м²), 12,6 тыс. экспанатаў асноўнага фонду (01.01.1995 г.), аддзелы прыроды, гісторыі дасавецкага і савецкага перыядаў. У экспазіцыі адлюстравана гісторыя краю ад старажытнасці да нашых дзён. Дэманструюцца прылады працы і побыту сялян XIX–XX стст., калекцыя адзення, музычныя інструменты, археалагічныя знаходкі, прадметы нумізматыкі, у тым ліку 3 клады манет, матэрыялы аб удзельніках рэвалюцый, грамадзянскай і 1-ай сусветнай войнаў, асабістыя рэчы і дакументы партызан і ўдзельнікаў вызвалення Лепельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, карціны мясцовых мастакоў.

Сярод асабліва цікавых экспанатаў трэба адзначыць зброю XIX–XX стст., фотаздымкі і паштоўкі лепельскага фатографа Р.Б. Фідэльмана, пячаткі павятовых і валасных органаў улады XIX ст. і іншыя.

Літаратура

  • Лепельский районный краеведческий музей // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г.П. Пашков [и др.]. – Мн., 2006. – Т. 4. – С. 448.
  • Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В.Я. Ланікіна [і інш]. – Мн., 1999. – С. 595–596.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!