Лепельская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна — партызанская брыгада, сфарміраваная 1 ліпеня 1943 года ў выніку разбуйнення Чашніцкай партызанскай брыгады «Дубава». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Лепельскага і Ушацкага раёнаў. 29 чэрвеня 1944 года брыгада (1003 партызаны) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Лабанку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад
- 1-ы атрад[1];
- 2-і атрад імя Дз. Ц. Караленкі;
- 3-і атрад;
- 4-ы атрад;
- 5-ы атрад;
- 8-ы атрад;
- 9-ы атрад імя С. А. Пацея[2];
- 13-ы атрад;
- дыверсійны атрад;
- артылерыйскі дывізіён;
- кавлерыйскі эскадрон.
Камандаванне
Камандзіры
Камісары
Начальнікі штаба
- Дз. Ц. Караленка;
- М. Е. Атрашкевіч.
Гісторыя
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначных участках Лепель — Орша, Полацк — Маладзечна. У верасні 1943 года падарвалі больш за 2 тысячы рэек. У ліпені — катрычніку 1943 года разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Катоўшчына, Парэчча, Студзёнка, Забаенне, вялі баі за вёску Іван-Бор, у раёне вёсак Свядзіца — Слабодка Лепельскага раёна. У ноч на 20 кастрычніка і 22 кастрычніка 1943 года разам з Чашніцкай партызанскай брыгадай «Дубава» ўдзельнічалі ў штурме нямецкага гарнізона ў Лепелі, у снежні вялі абарончыя баі каля вёсак Ліпнякі, Пуцілкавічы, Храмёнкі Лепельскага і Ушацкага раёнаў, у сакавіку 1944 года за вёскі Падлобныя, Заазер’е, Забалацце Лепельскага раёна. У красавіку — маі вялі баі супраць карнай аперацыі ў Полацка-Лепельскай партызанскай зоне. У чэрвені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў баі за вёскі Шасцярні Ушацкага, Вокана і Свядзіца Лепельскага раёнаў.
Памяць
- брыгада ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Прарыў» у ліку 16 партызанскіх брыгад;
- у 1965 годзе ў вёсцы Бароўка Лепельскага раёна, вёсцы Старынка Ушацкага раёна пастаўлены стэлы.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ створаны ў сакавіку 1942 года
- ↑ камандзір атрада С. А. Пацей, загінуў
Літаратура