Леанід Лявонцьевіч Беразень |
Дата нараджэння |
11 верасня 1939(1939-09-11) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
2016 |
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Беразень.
Леанід Лявонцьевіч Беразень (11 верасня 1939, Магілёў — 2016[1]) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працаваў у Белкамунпраекце, з 1973 года — кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў у Беларускім філіяле Інстытута галургіі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): адміністрацыйна-бытавыя і лабараторны карпусы, горнавыратавальная станцыя, будынкі і збудаванні рудаўпраўлення ВА «Беларуськалій» у Салігорску (1975—1983), прафілакторый, інжынерна-лабараторны корпус ВА «Карабугазсульфат» (1979), будынкі і збудаванні сользаводаў у Мазыры, пас. Аван Туркменскай ССР (1982).
Зноскі
Літаратура