Леанід Аляксандравіч Дземідовіч (10 ліпеня 1937, Казань — 1999) — беларускі геолаг. Доктар геолага-мінералагічных навук (1981), прафесар (1989).
Скончыў Казанскі ўніверсітэт у 1959 годзе. З 1959 года ў Беларускім геолага-разведачным НДІ (з 1970 года намеснік дырэктара, у 1975—1983 гадах дырэктар). З 1983 года ў БДУ. Навуковыя працы ў галіне геалогіі, пошуку і разведкі нафтавых і газавых радовішчаў. Стварыў схемы класіфікацыі парод-калектараў, стадый і этапаў літагенезу.