Ларыса Уладзіміраўна Архангельская (нар. 19 кастрычніка 1934, Менск) — беларускі архітэктар.
Скончыла ў 1959 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1959 года — архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы, брыгады архітэктараў у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывае ў г. Мінску.
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): мікрараёны Зялёны Луг-1, 2 (1960—1965), Чыжоўка (1968), па вул. Цнянскай (1966, 1970), Я. Коласа (1975), комплекс інтэрнатаў Беларускага політэхнічнага інстытута па вул. Б. Хмяльніцкага (1968), фінансавы тэхнікум, 9-, 12-павярховыя буйнапанэльныя жылыя дамы ў мікрараёнах Серабранка-6, Паўднёвы Захад-3, 4, па вул. Аэрадромнай, Енісейскай, Някрасава (1976—1983) у Мінску.
Прэмія Саюза архітэктараў СССР на Усесаюзным аглядзе дасягненняў савецкай архітэктуры за буйнапанэльныя жылыя дамы новых серый.