Ла-Рыёха (ісп.: La Rioja) — правінцыя ў заходняй частцы Аргенціны, на захадзе мяжуе з Чылі.
У дакалумбаву эпоху тэрыторыя правінцыі была заселеная карэнным насельніцтвам - індзейцамі. Першымі еўрапейцамі, якія з'явіліся на тэрыторыі правінцыя, былі іспанцы, на чале з Хуанам Рамірэсам дэ Веласка, які ў 1591 годзе абвясціў, што гэтыя землі ўваходзяць у склад іспанскай калоніі Перу.
Насельніцтва ў асноўным займаецца сельскай гаспадаркай, галоўным чынам жывёлагадоўляй і вінаградарствам. Прамысловасць звязаная з перапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыі.